Дарсунішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарсунішкі
Remove ads

Дарсунішкі (лет. Darsūniškis) — вёска ў Летуве, на правым беразе Нёману. Уваходзяць у склад Кронскага староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету.

Хуткія факты

Дарсунішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ковеншчыны.

Remove ads

Назва

Назву вёскі выводзяць ад асабовага імя Дзірсун[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Дзірсун складаецца з фармантаў -дзір-, які паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер', і -сун-, які паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[2]. Такім парадкам, імя Дзірсун азначае «сапраўдны зьвер» (упаміналася старажытнае германскае імя Drasuno)[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Remove ads

Гісторыя

У 1486 годзе ўпамінаецца як мястэчка. У 1569 годзе тут было каля 50 двароў.

Насельніцтва

  • 1865 год — 215 рэвіскіх душ[7]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads