Дар’я Чульцова

беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дар’я Чульцова (нар. 20 лістапада 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Кіеў, 5 траўня 2021 году. Салідарнасьць з затрыманымі журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынаю Андрэеваю й Дар’яю Чульцоваю

Нарадзілася ў Шклове. Зь дзяцінства мела цікавасьць да журналістыкі. Скончыла гісторыка-філялягічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ім. Куляшова па спэцыяльнасьці «Журналістыка»[4]. Яшчэ студэнткаю працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а па заканчэньні ўнівэрсытэту ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам, асьвятляючы масавыя пратэсты, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі[5].

15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з пратэстаў на «Плошчы Пераменаў(be)», на якую людзі прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Да лютага ўтрымоўвалася ў СІЗА №1. Разам з калегаю-журналісткаю Кацярынаю Андрэеваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[6].

24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[7].

18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[8]) прысудзіў Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[9]. Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[10].

Remove ads

Рэакцыя

8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11].

15 лютага 2021 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяў Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі[12].

Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[13].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[8]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[8].

Remove ads

Узнагароды

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads