Двайковыя прыстаўкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Двайковыя прыстаўкі — асаблівыя прыстаўкі для ступеняў двойкі (выкарыстоўваюцца ў двайковай сыстэме зьлічэньня), якія зьяўляюцца аналягічнымі для прыставак СІ для дзесятковых лікаў. Ужываньне стандартызаванае ў 1999 і 2002 гадох.

Хуткія факты Вымярэньні ў байтах, Дзесятковая прыстаўка ...
Remove ads

Карані праблемы

Двайковая сыстэма зьлічэньня мае вельмі шырокае ўжываньне ў вылічальнай тэхніцы. У прыватнасьці, двайковымі лікамі нумаруюцца ячэйкі лічбавай памяці. Колькасьць адрасоў, якая магчымая на пэўнай шыне, роўная , дзе N — колькасьць ейных разрадаў. Па гэтай прычыне і макрасхемы памяці маюць колькасьць ячэек, роўную пэўнай ступені двойкі.

Лік = 1024 дастаткова блізкі да тысячы, якая выкарыстоўваецца ў якасьці асновы для утварэньня дзесятковых прыставак СІ. Сярод ступеняў двойкі ўключна да ніводная больш ня блізкая настолькі да ступені дзясяткі; да таго ж паказьнік двайковай ступені «10» сам па сабе апынуўся зручным для грубага пераліку двайковых ступеняў у звыклыя для людзей дзесятковыя лікі. Для абазначэньня 210=1024 байтаў прыдумалі адзінку «К» (ка, відавочна, скажонае «кіля»). У прыватнасьці, у дакумэнтацыі да адной з савецкіх ЭВМ сказана, што аб’ём ейнай памяці складае 32 К словаў. З-за блізкасьці множнікаў 1024 і 1000 у размоўнай мове «К» усё розна называлі «кіля», і хутка такая інтэрпрэтацыя прыстаўкі кіля стала стандартам дэ-факта, як і экстрапаляцыя на іншыя прыстаўкі: 1 «кілябайт» = 1024 байтам, 1 «мэгабайт» = 1024 кілябайтам = 1048576 байтам, і г. д.

То бок, паняткі, якія прызначаліся для дзесятковых прыставак СІ сталі прымяняцца да блізкіх двайковых лікаў. Прычым гэтыя прыстаўкі часта выкарыстоўваюць на ўласны погляд, то бок адныя разумеюць іх як двайковыя прыстаўкі, а іншыя — як дзесятковыя. Напрыклад, памер апэратыўнай памяці кампутара звычайна прыводзіцца ў двайковых адзінках (1 кілябайт = 1024 байтам), а памер дыскаў іхныя вытворцы пазначаюць у дзесятковых (1 кілябайт = 1000 байтаў). Аднак, на пісьме для множніка 1024 традыцыйна выкарыстоўвалася скаачэньне «К», у адрозьненьне ад «к»=1000, якое выкарыстоўваецца ў СІ.

Чым большы лік, тым большага значэньня можа дасягаць памылка, выкліканая направільным разуменьнем выкарыстанай прыстаўкі. У прыватнасьці, розьніца паміж «двайковым» і «дзесятковым» кілябайтамі складае 2,4%, у той час, як паміж двайковым і дзесятковым гігабайтамі — ужо больш 7%. Для таго, каб разьвязаць гэтую блытаніну, і былі ўведзеныя асаблівыя двайковыя прыстаўкі, адрозныя ад «блізкіх» па лікаваму значэньню дзесятковых.

Remove ads

Прыстаўкі, уведзеныя МЭК

У сакавіку 1999 году Міжнародная электратэхнічная камісія ўвяла новы стандарт па найменьні двайковых лікаў. Прыстаўкі МЭК падобныя да прыставак СІ: яны пачынаюцца на тыя ж склады, але другі склад у ва ўсіх двайковых прыставак — бі (па-ангельску: binary — «двайковы»). Стандарт быў зацьвержаны міжнародна, але ўведзеныя назвы практычна не выкарыстоўваюцца. Адным зь мекаваньняў супраць новых прыставак зьяўляецца тое, што кілябіт гучыць больш прыемна, чым кібібіт.

Больш інфармацыі Прыстаўка, Скарачэньне МЭК: -біт, -байт ...
Remove ads

Памылковае выкарыстаньне дзесятковых прыставак (табліца)

Больш інфармацыі Пры- стаўка, Скара-чэньне ...

Ужываньне двайковых і дзесятковых прыставак

На жаль, тэрміналягічная блытаніна дагэтуль не пераадоленая. Шмат хто лічаць словы кібібіт, мэбібіт і г. д. невымаўляльнымі і працягваюць па традыцыі надаваць прыстаўкам «кіля-», «мэга-», «гіга-» значэньні , , адпаведна.

Двайковы падыход

Двайковыя кратныя лікі выкарыстоўваюцца:

  • У файлавых мэнэджарах і іншым праграмным забесьпячэньні каб скарочана задаваць памеры файлаў. То-бок, калі праграма паведамляе, што памер файла роўны 100 «КБ» (KB), то ягоны памер прыблізна роўны 102,4 тыс. байтаў. Аднак у сучасных файлавых мэнэджарах сустракаюцца правільна пазначаныя памеры файлаў (выкарыстоўваюцца скарочаныя формы вытворных двайковых прыставак, напрыклад, «КіБ»).
  • Вытворцы разнастайных відаў паўправадніковых запамінальных прыладаў (АЗП, ПЗП, флэш-памяць), напрыклад, «картка Secure Digital на 1 гігабайт».
  • Ёмістасьць кампакт-дыскаў (напрыклад, «700 мэгабайтаў») пазначаецца менавіта ў двайковых мэгабайтах.

Асноўныя довады: для кампутарнае тэхнікі звыкла выкарыстоўваць двайковыя кратныя, невымаўляльнасьць словаў кшталту «гібібайт».

Дзесятковы падыход

Прыстаўкі «кіля-», «мэга-», «гіга-» разумеюцца як дзесятковыя:

  • Гістарычна, калі задаюць памер цьвёрдых дыскаў. То-бок, дыск на 40 гігабайтаў мае поўны памер 40 мільярдаў байтаў.
  • Ёмістасьць DVD (4,7 гігабайты) таксама задаецца ў дзесятковых гігабайтах.
  • У нефармальных зносінах (напрыклад, пра файл у 100 тысячаў байтаў могуць сказаць «файл у 100 кілябайтаў»).

Асноўныя довады: строгая адпаведнасьць сыстэме СІ; паўсюдна ўжываецца дзесятковая сыстэма зьлічэньня; пры дапамозе больш дробнай адзінкі («камэрцыйныя мэгабайты») завышаюцца лічбы аб’ёму носьбітаў.

Азначэньне «кілябіт», якое ўжываецца ў тэлекамунікацыях, азначае тысячу бітаў. Аднак, з-за ўплыву «кілябайта» пэўныя людзі й арганізацыі для адназначнасьці ўжываюць замест «кілябіта» выраз «тысяча бітаў».

Іншае

Памер трохцалёвае дыскеты ў 1,44 М (2,88 М) (разам са службовымі зьвесткамі загрузачны сэктар, каранёвы каталёг і FAT) задаецца ў двайкова-дзесятковых мэгабайтах, адзін такі мэгабайт роўны 1 024 000 байтам.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads