Дворышча (Жлобінскі раён)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дво́рышча[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 369 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на захад ад места Жлобін, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 132 км ад Гомелю.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцепскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1925 годзе ў Дабравольшчынскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавала кузьня. У часы нямецка-савецкай вайны ў баях за вёску і навакольлі загінулі 68 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 27 чэрвеня 1944 году. На франтах загінулі 57 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 году да 18 студзеня 1965 году цэнтар Дварышчанскага сельсавету Парыцкага, з 29 ліпеня 1961 году Шацілавіцкага, з 25 сьнежня 1962 году Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу імя В. І. Леніна. Разьмяшчаюцца лясьніцтва, аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads