Джаваньні Дзі Лярэнца
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джаваньні Дзі Лярэнца (па-італьянску: Giovanni Di Lorenzo; нар. 4 жніўня 1993 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Дзі Лярэнца пачынаў сваю кар’еру ў моладзевай сыстэме «Рэджыны» ў 2009 годзе. 29 траўня 2011 году ён дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў матчы Сэрыі Б супраць «Сасуолё». Сэзон 2012—2013 гадоў правёў на правах арэнды ў складзе «Кунэо», дзе выходзіў на поле ў 27 матчах і прыцягнуў на сябе ўвагу дзякуючы сваім шматспадзеўным выступам[2]. Пасьля некалькіх гадоў у найніжэйшых дывізіёнах, у жніўні 2017 году абаронца склаў працоўную дамову з «Эмпалі»[3]. Дзі Лярэнца дапамог камандзе прабіцца ў Сэрыю А, дэбютаваўшы ў найвышэйшым дывізіёне Італіі 19 жніўня 2018 году ў матчы супраць «Кальяры». 7 чэрвеня 2019 году італьянец далучыўся да «Напалі», які выклаў за гульца 8 мільёнаў эўра[4]. У свой першы год ён адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы ды здабыў з клюбам Кубак Італіі, адолеўшы ў фінале супраціў «Ювэнтуса». 15 ліпеня 2020 году зьявіліся чуткі аб мажлівым пераходзе футбаліста да шыхтаў ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд»[5], але замест гэтага ён падпісаў новы 5-гадовы кантракт з «Напалі», згодна зь якім падоўжыў супрацу з клюбам да 2026 году[6]. 14 ліпеня 2022 году Дзі Лярэнца быў прызначаны новым капітанам каманды пасьля сыходу Лярэнца Інсыньне і Каліду Кулібалі[7]. 4 кастрычніка таго ж году адзначыўся першым голам у Лізе чэмпіёнаў, пацэліўшы мяч у браму «Аякса». Той матч скончыўся пераканаўчай выязной перамогай зь лікам 6:1[8].
Міжнародная
Прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай краіны. У нацыянальнай зборнай Італіі запачаткаваў кар’еру 15 кастрычніка 2019 году, згуляўшы ў стартавым складзе ў выязным матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, які ягоная каманда перамагла зь лікам 5:0[9]. У чэрвені 2021 году быў улучаны ў склад зборнай Італіі з 26 чалавек на чэмпіянат Эўропы 2020 году трэнэрам Рабэрта Манчыні[10]. На гэтым турніры стаў чэмпіёнам Эўропы, адгуляўшы цалкам фінальны матч супраць зборнай Ангельшчыны[11].
Remove ads
Дасягеньні
«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads