Джордж Мэрэдыт

ангельскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Мэрэдыт
Remove ads

Джордж Мэрэдыт (па-ангельску: George Meredith; 12 лютага 1828, Портсмут — 18 траўня 1909, Боксгіл) — выбітны ангельскі пісьменьнік-раманіст і паэт віктарыянскай эпохі. Аўтар лірычных філязофскіх вершаваных цыкляў, раманаў, аповесьцяў і апавяданьняў. Таксама займаўся журналістыкай.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Джордж Мэрэдыт нарадзіўся ў партовым горадзе Портсмут на поўдні Ангельшчыны. Прозьвішча Мэрэдыт (анг. Meredith) — валійскае па паходжаньні, і ў сям’і існавала легенда, што іх род узыходзіць да старадаўніх валійскіх каралёў. Дзед і айцец Джорджа былі партовымі краўцамі[3], а маці — дачкой мясцовага шынкара. У Портсмуце Мэрэдыты валодалі майстроўняй, якая пастаўляла флёцкае абмундзіраваньне.

Калі Джорджу споўнілася пяць гадоў, памерла яго маці. Маленства будучага пісьменьніка было азмрочана вымушаным сірацінствам і адчужанасьцю ад новай сям’і свайго айца.

На грошы памерлай маці ў чатырнаццацігадовым узросьце Джорджа адправілі ў Нямеччыну, дзе ў 18421844 гг. ён навучаўся ў школе мараўскіх братоў у мястэчку Нойвід. У Нямеччыне Мэрэдыт захапіўся вывучэньнем нямецкай мовы і літаратуры. Знаёмства з творчасьцю нямецкіх рамантыкаў і постацьцю Ёгана Вольфганга Гётэ мела істотнае значэньне для будучага пісьменьніка і паўплывала на яго раньнюю фантастычную аповесьць «Фарына» (анг. Farina, 1857)[4].

У 1844 годзе Мэрэдыт вярнуўся ў Ангельшчыну і стаў вучнем лёнданскага адваката, які зьбіраў у сваім доме зацікаўленую літаратурай моладзь. Тут Мэрэдыт пазнаёміўся з Мэры Элен Нікалз (анг. Mary Ellen Nicolls), дачкой раманіста Томаса Лава Пікака (анг. Thomas Love Peacock)[5], зь якой у 1849 годзе пабраўся шлюбам: на той час Джорджу было 21, а Мэры — 28[3]. Неўзабаве пасьля шлюбу Мэрэдыт кідае заняткі юрыспрудэнцыяй і цалкам аддаецца літаратуры.

У 1849 годзе публікуе свой першы верш і знаёміцца з Чарлзам Дыкензам, які садзейнічае літаратурнаму дэбюту юнага літаратара, публікуючы яго вершы ў сваім часопісе «Хатняе чытаньне». У 1851 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік «Вершы» (анг. Poems) з прысьвячэньнем Томасу Пікаку. Зборнік прыхільна сустрэў Альфрэд Тэнісан[5].

Thumb
Джордж Мэрэдыт, каля 1863 г.

Сямейныя акалічнасьці і цяжкасьці матэрыяльнага становішча вымусілі Мэрэдыта на некалькі год прыпыніць літаратурную дзейнасьць. Толькі ў 1855 годзе быў надрукаваны яго празаічны твор «Галеньне Шагпата» (анг. The Shaving of Shagpat) — фантастычная аповесьць, стылізаваная пад чароўныя казкі «Тысячы і адной ночы».

Работа над першым буйным раманам «Выпрабаваньне Рычарда Фэвэрэла» супала з разрывам сямейных адносінаў з Мэры Элен Нікалз. У 1858 годзе яна захапілася маладым мастаком прэрафаэлітам Гэнры Ўолісам (18301916) і, нічога не патлумаўшы мужу, пакінуўшы сына Артура зьехала ў Італію, дзе памерла ў 1861 годзе. Выдадзеная ў 1862 годзе паэма «Сучаснае каханьне» (анг. Modern Love), як і раман «Выпрабаваньне Рычарда Фэвэрэла», сюжэтна і тэматычна перагукаюцца з гэтым пэрыядам жыцьця пісьменьніка[3].

У 1864 годзе Мэрэдыт ажаніўся ў другі раз з напаўфранцужанкай Мары Вальямі (анг. Marie Vulliamy). Гэты шлюб апынуўся ўдачным, але кволае матэрыяльнае становішча вымушала Мэрэдыта займацца літаратурным прыробкам — супрацоўнічаў з газэтамі «Ірсўіч Джорнэл» і «Морнінг Пост», кансультаваў выдавецтва Чапмэн і Хол. У 1866 (пасьля падарожжа ў Італію) набыў дом ў графстве Сурэй, у якім жыў да сваёй сьмерці[6]. У 1868 годзе жорстка раскрытыкаваў першы раман Томаса Гардзі «Бядняк і лэдзі», успрыняўшы гэты твор як літаратурную падробку чарговага графамана[7].

У 1877 годзе ў Лёнданскім унівэрсытэце Мэрэдыт прачытаў публічную лекцыю «Аб камэдыі і прымяненьне камічнага духа», якая сёлета ж была надрукавана ў часопісе «Нью Квотэрлі» пад назвай «Эсэ пра камэдыю» (анг. Essay on Comedy). У 1897 годзе «Эсэ» было выдадзена асобным выданьнем. У гэтым эсэ Мэрэдыт выклаў і абагульніў свае эстэтычныя погляды[8]. Гэта эстэтычны маніфэст пісьменьніка, створаны ў пэрыяд росквіту яго талента з улікам дваццацігадовага досьведу раманіста. Тут абагульняюцца яго мастацкія адкрыцьці і роздумы пра задачы мастацтва, сатыру, гумар і прыроду камічнага[9].

У 1879 годзе выходзіць раман «Эгаіст» — найвядомейшы раман Джорджа Мэрэдыта, які прынес аўтару літаратурную славу. Пасьля выхаду «Эгаіста», стварэньне якога запатрабавала грандыёзных высілкаў, творчая энэргія пісьменьніка стала няўхільна спадаць[10]. Проза позьняга Мэрэдыта характарызуецца надзвычайнай стылістычнай ўскладненасьцю, за што літаратурныя крытыкі часта папракалі яго за вычурную манеру стылю і завэлюмаваную трывіяльнасьць[11].

Бліжэй да канцу жыцьця Мэрэдыт стаў прызнаным мэтрам ангельскай літаратуры: пасьля Тэнісана ён быў прэзыдэнтам Таварыства аўтараў; у 1905 годзе быў узнагароджаны Ордэнам за заслугі каралём Эдўардам VII[3].

Памёр у сваім доме ў Бокс Гіле (Сурэй)[3].

Remove ads

Творчасьць

Джордж Мэрэдыт увайшоў у гісторыю літаратуры як прадаўжальнік рэалістычнай традыцыі клясычнага раману сярэдзіны XIX стагодзьдзя і разам з тым як адзін з стваральнікаў сацыяльна-псыхалягічнага раману найноўшага часу[4]. Ягоныя празаічныя творы, выбудаваныя з улікам рознабаковага досьведу папярэднікаў (асабліва Генры Філдынга), сталі злучальным зьвяном паміж літаратурнай эпохай Ч. Дыкенса і Ў. Тэкерэя, з аднаго боку, і эпохай літаратурнага мадэрнізму — зь іншай[12].

Літаратурная слава Дж. Мэрэдыта дасягнула свайго піку на мяжы XIXXX стст., калі ягоныя раманы чыталі Робэрт Стывэнсан, Оскар Ўайлд, Бэрнард Шоў, Гэрбэрт Ўэлз, Артур Конан Дойл і Арнольд Бэнэт. Паступова актуальнасьць яго твораў пачала спадаць, і бліжэй да сярэдзіны XX ст., перастала быць часткай літаратурнага працэсу.

Любімыя аўтары Мэрэдыта — Арыстафан, Ўільям Шэксьпір, Ёган Вольфганг фон Гётэ, Мальер, Мігель Сэрвантэс, Віктор Юго[13]. Джордж Мэрэдыт аказаў непасрэдны ўплыў на творчасьць такіх аўтараў, як Робэрт Льюіс Стывэнсан, Джозэф Конрад і Джон Галсўорці[5].

Remove ads

Творы

Thumb
Джордж Мэрэдыт, каля 1897 г.

Эсэ

  • Эсэ пра камэдыю (анг. Essay on Comedy, 1877)

Аповесьці

  • аповесьць Галеньне Шагпата (анг. The Shaving of Shagpat, 1856)
  • аповесьць Фарына (анг. Farina, 1857)

Раманы

  • Выпрабаваньне Рычарда Фэвэрэла (анг. The Ordeal of Richard Feverel, 1859)
  • Эван Гарынгтан (анг. Evan Harrington, 1861)
  • Эмілія ў Ангельшчыне (анг. Emilia in England, 1864), пераапублікавана як Сандра Бэльлёні ў 1887
  • Рода Флэмінг (анг. Rhoda Fleming, 1865)
  • Віторыя (анг. Vittoria, 1867)
  • Прыгоды Гары Рычманда (анг. The Adventures of Harry Richmond, 1871)
  • Кар'ера Б'ючэмпа (анг. Beauchamp's Career, 1875)
  • Эгаіст (анг. The Egoist, 1879)
  • Трагічныя камэдыянты (анг. The Tragic Comedians, 1880)
  • Дыяна раздарожжаў (анг. Diana of the Crossways, 1885)
  • Адзін з нашых заваёўнікаў (анг. One of our Conquerors, 1891)
  • Лорд Ормант і яго Амінта (анг. Lord Ormont and his Aminta, 1894)
  • Незвычайны шлюб (анг. The Amazing Marriage, 1895)

Паэзія

  • Вершы (анг. Poems, 1851)
  • Сучаснае каханьне (анг. Modern Love, 1862)
  • Паэмы і лірычныя вершы аб радасьці зямнога быцьця (анг. Poems and Lyrics of the Joy of Earth, 1883)
  • The Woods of Westermain (1883)
  • A Faith on Trial (1885)
  • Баляды і паэмы аб трагедыі жыцьця (анг. Ballads and Poems of Tragic Life, 1887)
  • Чытаньне зямлі (анг. A Reading of Earth, 1888)
  • The Empty Purse (1892)
  • Odes in Contribution to the Song of French History(1898)
  • Чытаньне жыцьця (анг. A Reading of Life, 1901)
  • Апошнія вершы (анг. Last Poems, 1909)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads