Дзьмітры Мендзялееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Мендзялееў
Remove ads

Дзьмітры Іванавіч Мендзялееў (па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев; 8 лютага [ст. ст. 27 студзеня] 1834, Табольск, Расейская імпэрыя2 лютага [ст. ст. 20 студзеня] 1907, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец, найбольш вядомы як хімік і стваральнік пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Мендзялееў не атрымаў Нобэлеўскую прэмію, аднак неаднаразова намінаваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт мендзялеў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Мендзялееў нарадзіўся каля Табольску, скончыў табольскую гімназію і фізыка-матэматычны факультэт Пэдагагічнага інстытуту ў Санкт-Пецярбурзе. У лютым 1869 Мендзялееў распрацаваў асноўныя палажэньні пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Гэта значна падштурхнула разьвіцьцё хіміі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Мендзялееў працаваў над шматлікімі праблемамі хіміі, фізыкі, геалёгіі, сельскай гаспадаркі, арганізацыі прамысловасьці і г. д.

Remove ads

Навуковы ўнёсак

У 1854—1856 гадох Мендзялееў дасьледаваў зьявы ізамарфізму, якія раскрываюць адносіны паміж формай крышталяў і хімічным складам злучэньняў, а таксама залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад велічыні іхных атамных масаў. У 1860 годзе ён адкрыў тэмпэратуру абсалютнага кіпеньня вадкасьцяў, або крытычную тэмпэратуру. У 1859 годзе навуковец сканструяваў пікномэтар, то бок прыбор для вызначэньня шчыльнасьці вадкасьці. У 1865—1887 гадох Мендзялееў стварыў гідратную тэорыю рашчынаў, пашырыў ідэі пра існаваньне злучэньняў пераменнага складу. Дасьледуючы газы, ён выявіў у 1874 годзе агульнае раўнаньне стану ідэальнага газу, якое ўключае ў сябе залежнасьць стану газу ад тэмпэратуры, выяўленую ў 1834 годзе францускім фызікам Бэнуа Кляпэйронам.

У 1877 годзе Мендзялееў высунуў гіпотэзу паходжаньня нафты з карбідаў цяжкіх мэталаў, якая, праўда, сёньня большасьцю навукоўцаў не прымаецца, а таксама прапанаваў прынцып дробавай перагонкі пры перапрацоўцы нафты. У 1880 годзе ён высунуў ідэю падземнай газафікацыі вугалю. Таксама Мендзялееў займаўся пытаньнямі хімізацыі сельскай гаспадаркі, прапагандаваў выкарыстаньне мінэральных угнаеньняў, арашэньня засушлівых зямель. Сумесна зь Іванам Чальцовым прымаў у 1890—1892 гадох удзел у распрацоўцы бяздымнага пораху. Таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу працаў па мэтралёгіі, то бок ён стварыў дакладную тэорыю вагаў, распрацаваў найлепшыя канструкцыі каромысла і прапанаваў дакладныя прыёмы ўзважваньня.

У свой час інтарэсы Мендзялеева былі блізкія да мінэралёгіі. ягоная калекцыя мінэралаў беражліва захоўваецца і цяпер у Музэі катэдры мінэралёгіі Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта. Студэнцкая праца Дзьмітрыя Мендзялеева была прысьвечана ізамарфізму ў мінэралах.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads