Дзьмітры Сьвірыдзенка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Сьвірыдзе́нка (нар. 20 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец футбольнага клюбу «Гомель». У 2015 годзе згуляў свой першы і адзіны матч за клюб у Найвышэйшай лізе супраць берасьцейскага «Дынама», выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне. Па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. У 2016 годзе далучыўся да гомельскага «Гомельчыгункатранс»[1], які пазьней зьмяніў свой назоў на «Лякаматывў». Дэбютаваў у складзе каманды 16 красавіка 2016 году ў матчы супраць «Слоніму». Дэбютны гол забіў 30 красавіка 2016 году ў матчы супраць «Смалявічаў». Замацаваўся ў асноўнай камандзе клюбу ды быў адным з ключавых футбалістаў. У дэбютным сэзоне правёў за клюб 25 матчаў, у якіх вызначыўся 2 галамі. У час з 2017 па 2018 гады заставаўся адным з асноўных гульцоў дружыны. У матчы 19 верасьня 2018 году супраць «Чысьці» вызначыўся 2 забітымі галамі, запісаўшы на свой рахунак першы дубль у кар’еры. У сэзоне 2019 году страціў месца ў пачатковым складзе, у большасьці матчаў выходзячы на поле з лаўкі запасных. У 2020 годзе зноў замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У 2021 годзе пачынаў сэзон з клюбам, аднак неўзабаве пакінуў яго ў сувязі з службай у войску.
У ліпені 2022 году, вярнуўшыся з войска, зноў далучыўся да гомельскага клюбу, склаўшы працоўную дамову да канца сэзону[2]. У сэзоне выйшаў на поле ў 7 матчах, застаючыся гульцом замены, вызначыўшыся адзіным забітым голам. У студзені 2023 году футбаліст пакінуў клуб па заканчэньні тэрміну кантракту.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads