Дзьмітры Хлебасолаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Хлебасолаў (нарадзіўся 7 кастрычніка 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еру ў «Баранавічах», дзе трэнэрам быў ягоны бацька — Андрэй Хлебасолаў. Пазьней выступаў за моладзевую каманду расейскага «Спартака». Сэзон 2011 году правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», другую палову 2012 году — у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ». У студзені 2013 году быў аддадзены ў паўгадовую арэнду дрэздэнскаму «Дынама» з правам выкупу, але правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 году, скасаваўшы кантракт з «Спартаком», стаў гульцом «Гомля»[3]. У «Гомлі» спачатку гуляў у стартавым складзе, але потым стаў толькі выходзіць на замену.
Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Гомель» і ў лютым 2014 году падпісаў аднагадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4]. У складзе «Белшыны» стаў асноўным нападнікам. Паводле вынікаў сэзону 2014 году стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клюбу (10 галоў). Па заканчэньні сэзону ў студзені 2015 году пакінуў «Белшыну»[5].
Пасьля зыходу зь «Белшыны» знаходзіўся на праглядзе ў расейскім клюбе «Луч-Энэргія», але не падышоў камандзе[6]. У выніку ў лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам», які паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[7]. Трывала выступаў у мікашэвіцкім клюбе, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і з лаўкі запасных. У ліпені 2015 году кантракт з «Гранітам» паводле ўзаемнай згодзе быў ануляваны[8]. Неўзабаве Дзьмітры стаў гульцом «Віцебску»[9]. За палову сэзону здолеў забіць 4 галы ў чэмпіянаце, тым самым стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне.
У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у «Белшыну»[10], аднак бабруйскі клюб адмовіўся ад падпісаньня нападніка. У выніку, у лютым Хлебасолаў падпісаў пагадненьне з клюбам трэцяга польскага дывізіёну «Вісла» (Пулавы)[11]. У ліпені 2016 пакінуў «Віслу», за якую амаль не гуляў праз траўму, і ў жніўні вярнуўся ў «Баранавічы»[12]. За баранавіцкую каманду ў Першай лізе ў другой палове сэзону 2016 году правёў 4 матчы і забіў 3 галы. У пачатку 2017 году праходзіў прагляд у «Гарадзеі» і гарадзенскім «Нёмане», пазьней вярнуўся ў «Баранавічы». У сакавіку 2017 году зноў выправіўся ў «Нёман» і ў выніку падпісаў з гарадзенцамі кантракт[13]. У складзе «Нёмана» выступаў перадусім за дубль, у галоўнай камандзе зрэдку зьяўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2017 году, стала вядома, што Хлебасолаў пакідае Горадню[14].
У студзені 2018 году выправіўся на прагляд у таджыцкі клюб «Істыклол», але не падышоў камандзе. Пазьней далучыўся да мазырскай «Славіі», зь якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Дапамог мазырчукам у сэзоне 2018 году перамагчы ў Першай лізе, сам пры гэтым пераважна выходзіў на замену. Па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2018 году пакінуў мазырскі клюб[16].
У сакавіку 2019 году зноў далучыўся да «Баранавічаў»[17]. У чэрвені 2019 году перайшоў у мальдыўскі клюб «Юнайтэд Віктары»[18], аднак ужо ў верасьні зноў апынуўся ў складзе баранавіцкай каманды[19]. Застаўся ў «Баранавічах» і ў сэзоне 2020 году, калі каманда выбыла ў Другую лігу, дзе стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне.
У сакавіку 2021 году стала вядома, што Хлебасолаў завяршыў кар’еру. Пазьней пачаў працаваць футбольным агентам.
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, за якую забіў 9 галоў.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads