Дзьмітры Шакута

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Шакута
Remove ads

Дзьмітры Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Менск, БССР, СССР) — былы прафэсійны беларускі кікбаксэр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе й кікбоксінгу як сярод прафэсіяналаў, так і сярод аматараў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Нарадзіўся ...

Падазраваецца ў датычнасьці да зьбіцьця менчука Рамана Бандарэнкі, які пасьля гэтага памёр у лякарні[1].

Remove ads

Спартыўная кар’ера

  • Міжкантынэнтальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету IKF Pro Muayhtai у супэрпаўсярэдняй вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WAKO-PRO (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі ISS / Brute Force (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
  • Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)
Remove ads

Кар’ера па-за спортам

Пасьля заканчэньня кар’еры прафэсійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клюбам «Шок» («па-ангельску: Shock Team»). Працуе інструктарам па спэцпадрыхтоўцы ў 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (часцы 3214) унутраных войскаў. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянэрам Дзьмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзьмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку й выказаў гатоўнасьць біцца за яго[2].

Remove ads

Дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле зьвестак «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі», праз атрыманыя аўдыёзапісы й білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднаньню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства менчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасьля таго, як быў зьбіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

Перадгісторыя

11 лістапада 2020 году прыблізна а 22:00 на «Плошчу Пераменаў(be)» у Менску прыехалі шасьцёра мужчынаў і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужачкі ў двары й неўзабаве пасьля гэтага ў іх узьнік канфлікт зь мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданьне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасьля таго, як у яго паднялася тэмпэратура да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзінаў рабілі апэрацыю па трэпанацыі чэрапу[10].

Расьсьледаваньне

Важнай зачэпкаю ў справе пра гібель Бандарэнкі стала зьлітая ў інтэрнэт «Нехта» тэлефонная размова, дзе двое мужчынаў абмяркоўваюць здарэньне на «Плошчу Пераменаў»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутаю й бізнэсоўцам Дзьмітрыем Баскавым[1]. Гэтая вэрсія супала з ацэнкаю сытуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага дасьледаваньня аўдыёзапісу, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву й Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзянаў быў выяўлены цэлы шэраг прыкметаў, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 году ініцыятыва «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі» апублікавала вынікі ўласнага расьсьледаваньня, у якім таксама заявіла пра дачыненьне Шакуты да сьмерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасьля аналізу зьвестак білінгу(uk) нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся камэнтаваць абвінавачваньні[16].

24 верасьня 2021 году «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі» абнародавала зьліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 году камандзір групы АМАП Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАП ГУЎС Менгарвыканкаму Дзьмітрыю Балабу, што кікбаксэр Дзьмітры Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданьні на вуліцы Чарвякова ў Менску. 12 лістапада 2020 году начальнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб пацьвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засьведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Remove ads

Санкцыі ЗША, іншых краінаў

16 лістапада 2020 году міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч(uk) прыняў рашэньне пра забарону ўезду ў краіну кікбаксэра[19]. 20 лістапада стала вядома й пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 году Шакута быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку й перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіцьцё, што прывяло да сьмерці Бандарэнкі, і як інструктар па спэцыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і ягоны спартовы клюб «Шок»[21][22].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads