Дзявалтаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзявалтаў
Remove ads

Дзява́лтаў (лет. Deltuva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Армоне. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 503 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру.

Хуткія факты
Remove ads

Дзявалтаў — мястэчка гістарычнай Вількаміршчыны, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Remove ads

Назва

Гісторык Генрык Лаўмянскі назву Дзявалтава зь летапіснай Дзяволтвай[1].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзявалтаў датуецца 1385 годам, цэнтар воласьці[2]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV стагодзьдзі — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI стагодзьдзі — Радзівілаў, у XVII стагодзьдзі — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх.

У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 году Радзівіламі пад кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI стагодзьдзі, у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявалтаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце[4].

Найноўшы час

У 1918 годзе Дзявалтаў увайшоў у склад Летувы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 506 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 442 чал.; 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 352 чал.; 1989 год — 521 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 550 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл (1752)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads