Кезгайлы
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кезгайлы (Кежгайлы) — літоўскі шляхецкі род гербу Задора.
Прозьвішча
Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].
Remove ads
Гісторыя
Продкамі Кезгайлаў былі баяры Бушка (каля 1320 — па 1385) і яго сын Валімонт (каля 1350 — па 1398), якія валодалі Дзевялтовым (імаверна, пачатковым уладаньнем роду), Соламі і Сьвядасьцю ў Вількамірскім павеце. Ад трэцяга сына Валімонта — Кезгайлы (каля 1380—1449) — род атрымаў сваё імя. У 1413 годзе на Гарадзельскай уніі старэйшы брат Кезгайлы Яўнут з сваякамі атрымаў герб Задора. Кезгайла Валімонтавіч, які доўгі час быў жамойцкім старостам, ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле ды іншыя ўладаньні[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads