Дзям’янаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзям’я́наўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку XX ст. урочышча Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 16 двароў, 110 жыхароў.[3]
  • пачатак XX ст. — 10 двароў, 44 жыхары.
  • 1917 год — 16 двароў, 107 жыхароў
  • 1926 год — 30 двароў, 159 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 49 жыхароў
  • 2009 год — 46 чалавек[4]

Асобы

  • Міхаіл Ляйкоўскі — кандыдат мэдыцынскіх навук (1964), Заслужаны ўрач БССР (1976).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads