Дзяніс Івашын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Івашын
Remove ads

Дзяніс Івашын (нар. 6 чэрвеня 1979) — беларускі журналіст і палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Вырас і пражываў у Горадні. Паводле адукацыі эканаміст і палітоляг[1].

У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Эўрамайдану ва Ўкраіне, ад пачатку расейска-ўкраінскай вайны займаўся дабрачыннасьцю для перасяленцаў з зоны АТА ва Ўкраіне. Пазьней далучыўся да міжнароднай валянтэрскай супольнасьці «ІнфармНапалм», якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT(bg)-дасьледчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай вэрсіі рэсурсу.

У 2017 годзе арыштоўваўся на пяць содняў судом Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Яўген Пісарэвіч) за асьвятленьне мерапрыемстваў на Дзень Волі[2].

З 2018 году — пазаштатны карэспандэнт газэты «Новы час»[3]. У 2018 годзе газэта апублікавала сэрыю артыкулаў Івашына «Хто і як павінен будаваць» пра магчымых уладальнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «па-расейску: Поедем поедим» каля мэмарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў пра абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі[4], запатрабаваў кампэнсацыю 40000 BYN ад «Новага часу» й 1000 BYN ад Івашына. У верасьні суд Савецкага раёну Менска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненьні пазову й абавязаў пазоўніка кампэнсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[5].

Акрамя забудовы Курапатаў, апублікаваў расьсьледаваньні пра ўплыў расейскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра пераход былых байцоў украінскага спэцыяльнага аддзелу міліцыі «Бэркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі[3].

Арышт і ўвязьненьне

Затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 году, на наступны дзень пасьля інтэрвію каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расьсьледваньня[6]. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» (арт. 365 КК)[7]. Калегі й блізкія зьвязваюць ягоны арышт з прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці з публікацыяй расьсьледваньня пра «Бэркут»[8].

Яго затрыманьне выклікала занепакоенасьць у Міністэрстве замежных справаў Украіны(uk), якое 15 сакавіка 2021 году заявіла, што Івашын толькі «дапамагаў расказваць сьвету пра злачынствы падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны», у той час як журналісцкая дзейнасьць ня можа й не павінна быць падставаю для перасьледу[9].

24 сакавіка 2021 году сумеснай заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[10]. Міжнароднае таварыства правоў чалавека таксама прызнала Івашына палітвязьнем[7]. 30 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычным зьняволеным узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн(be)[11][12].

Восеньню 2021 году Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачваньне за «здраду дзяржаве» (арт. 366 КК)[13]. У час зьняволеньня Івашына шматразова кідалі ў карцар[13].

Remove ads

Сям’я

Івашын мае ўкраінскія карані з боку бацькі, які паходзіць з Дніпро, і статус «замежнага ўкраінца(uk)»[6]. Бацька памёр; станам на 2021 год сям’я Івашына: маці Людміла, жонка Вольга й старэйшы брат Мікалай, які жыве ў Францыі[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads