Дзяніс Якубовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяніс Якубовіч (нарадзіўся 31 сакавіка 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Маладэчне». Пазьней гуляў за дубль менскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёру». З 2010 году выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцак» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сэзон быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы.

У сакавіку 2016 году прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[2]. У сэзоне 2016 году спачатку зрэдку зьяўляўся на полі, але зь верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сэзоне 2017 году ня меў рэгулярнага месца ў асноўным складзе, і ў сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].

У студзені 2018 году пачаў трэнавацца зь менскім «Тарпэда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клюбам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак зь верасня 2018 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[6].

Неўзабаве пасьля зыходу з сталічнага клюбу ўзмоцніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 году перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 году[7]. У лютым 2020 году зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, пачаў абараняць колеры дублюючага складу, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клюб у верасьні 2021 году.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads