Доні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Доні
Remove ads

Данібэр Аляксандар Марангон (па-партугальску: Doniéber Alexander Marangon; нар. 22 кастрычніка 1979 году ў Жундыяі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбольны брамнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Доні пачаў сваю кар’еру ў 1999 годзе ў клюбе «Батафогу». Затым выступаў за «Карынтыянс», дзе адгуляў 59 матчаў за два гады. У 2004 годзе перайшоў у «Сантус», дзе ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, потым перабраўся ў «Крузэйру», дзе таксама прабыў нядоўга. У 2005 годзе прыйшоў у «Жувэнтудзі», дзе адразу стаў асноўным брамнікам. Паказваючы добры ўзровень гульні, трапіў у поле зроку італьянскай «Ромы», якая набыла яго 31 жніўня 2005 году ў апошні дзень летняга трансфэрнага акна.

Спачатку ў першым сваім сэзоне за рымлянаў Доні прайграваў барацьбу за месца ў браме гульцу італьянскай моладзевай зборнай Джанлюке Курчы, але неўзабаве выцесьніў яго са складу. У сэзоне 2007—2008 гадоў добра праявіў сябе, стаўшы адным з найлепшых брамнікаў Сэрыі А.

15 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Лівэрпул»[2][3]. У 2013 годзе вярнуўся назад на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам «Батафогу».

Міжнародная

Дэбютаваў за зборную Бразыліі 5 чэрвеня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads