Драўляне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Драўляне
Remove ads

Драўляне — племянное аб’яднаньне ўсходніх славянаў у VIII—X стагодзьдзях.

Thumb
Драўляне плацяць даніну князю Алегу (883 г.). Мініятура Радзівілаўскага летапісу, канец XV ст.

Гісторык Вітаўт Чаропка зьвяртае ўвагу на называньне «Літвой» зямлі драўлянаў у Кароткім Уладзімерскім летапісцы[1].

Геаграфія расьсяленьня

Драўляне жылі на правабярэжжы Прыпяці (у тым ліку Ўкраінскім Палесьсі), у міжрэччах Гарыні, Случы, Цецерава, Дняпра[2][3]. Паводле археалягічных дасьледваньняў драўляне межавалі[2][3]:

  • на ўсходзе — з палянамі
  • на захадзе ракой Случчу — з валынянамі й бужанамі
  • на поўначы, аддзеленыя балотамі шырынёй 50—60 км уздоўж правага берага Прыпяці — з дрыгавічамі

Паходжаньне назвы

Назва паходзіць ад лясной мясцовасьці[2][3].

Археалягічныя зьвесткі

Найбольш старажытныя помнікі драўлянаў — курганныя могільнікі з трупаспаленьнем і урнамі праска-карчацкага тыпу ў верхняй частцы насыпу ці на гарызонце, па 1—3 пахаваньні ў кургане, пазьней па 1 пахаваньню. З канцы X стагодзьдзя адначасна з трупаспаленьнем зьяўляюцца курганы з трупапалажэньнем на гарызонце, у насыпе альбо яме, частка ў драўляных труне альбо калодзе, галавой на захад. Пахавальны інвэнтар — пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя або сердалікавыя пацеркі, луньніцы, бразготкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жалезныя абручы й дужкі ад драўляных вёдзер. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках[2][3].

Станаўленьне дзяржаўнасьці

На тэрыторыі арэяла драўлянаў выяўлена 20 гарадзішчаў. Галоўныя мястэчкі:

У IX—X стагодзьдзях мелі сваё палітычнае аб’яднаньне — княжаньне.

Гістарычныя падзеі

У 883 годзе кіеўскі князь Алег Вешчы прымусіў драўлянаў плаціць яму даніну. У пачатку X стагодзьдзя драўляне нібы бралі ўдзел у паходзе на Бізантыю. У X стагодзьдзі (на думку некаторых дасьледнікаў) — драўляне ачольвалі племянны зьвяз, які складаўся з валынянаў і дрыгавічоў. Па сьмерці Алега хацелі адасобіцца, таму перасталі плаціць даніну.

У 945 годзе — быў забіты князь Ігар Рурыкавіч, калі хацеў ізноў падпарадкаваць драўлянаў. Яго жонка княжна Вольга жорстка расправілася з драўлянамі — спаліла мястэчкі й вынішчыла мясцовую знаць.

« Той бе Олег велик и страшен и грозен велми был, понеже многи земли приведе ко граду Киеву, и умре от коневы главы; из сухи кости выник змиа и ужали его в ногу. По немь нача княжити Игорь и воева Деревскую землю, рекше Литву, иде пакы тамо в мале дружине, и убьен бысть от Древлян. И остася у него сын Святослав велми дeтeск. Княгини же его Олга с сыном своимь мьсти кровь мужа своего и князя уби, Мала именемь, и всю Литву высече... »

Уладзімерскі летапісец (XVI ст.)

Тэрыторыя драўлянаў была далучана да Кіева і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у месьце Ўручыі.

Апошні раз драўляне успамінаюцца ў 1136 годзе, калі кіеўскі князь Яраполк падараваў частку іх земляў Дзесяціннай царкве ў Кіеве[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads