Случ
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Случ, Паўно́чная Случ — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Берасьцейскай вобласьцяў. Даўжыня 197 км. Вадазбор у форме трыкутніка, ягоная плошча 5470 км². Выдатак вады ў вусьці 22,4 м³/с. Агульны спад ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Жалезьніца, Жалязянка, Лакнея, Сівельга, Морач
- Левыя: Вясейка, Вялікая Сьліва
А таксама шматлікія мэліярацыйныя каналы.
На рацэ
Агульныя зьвесткі


Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывой Грады Слуцкага раёну, цячэ заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыпяцкай нізінай у межах Салігорскага, Жыткавіцкага і граніцай Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусьце за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Запросься Лунінецкага раёну.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхняй, 1,5—2,5 км у сярэдняй і ніжняй плыні, у вусьці пашыраецца да 6 км і зьліваецца з далінай Прыпяці. Абалона пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусьці 4—5 км. Вышэй за мястэчка Старобін на Случы Салігорскае вадасховішча. Рэчышча ў верхняй плыні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусьця ракі Морач мелкае, ніжэй — зьвілістае (шырыня 20—40 м), вольна мэандруе[1].
Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку траўня. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у ніжняй плыні. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёну (45 км ад вусьця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958 год), найменшы — 2,16 м³/с (1971 год). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, зь якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[2].
Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70% плошчы вадазбору. Забалочанасьць каля 45%. Азёрнасьць менш за 1%. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.
Случ каля Новых Мілевічаў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads