Дубавое (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дубаво́е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 ст. вядома як урочышча Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас імя «Ягорава», працавала кузьня і ваўначоска.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля — у складзе Селецкага сельсавета[2].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[3].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 2 двары, 9 жыхароў
  • 2002 год — 10 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 12 чалавек[5]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads