Дубінская Фэрма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубі́нская Фэ́рма (па-польску: Dubińska Ferma, па-падляску: Ferma) — прысёлак вёскі Навасады[2] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары Дубінскай Фэрмы этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[4]).
Гісторыя
Дубінская Фэрма была заснаваная ў 1639 годзе як фальварак пры вёсцы Дубіны на 15 валоках зямлі. У 18 ст. існаваў тут гарэлачны завод і бровар[5]. У міжваенны пэрыяд Дубінская Фэрма прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (10 каталікоў палякаў і 18 праваслаўных беларусаў)[6] Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубінская Фэрма была далучаная да гміны Гайнаўка.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads