Палацава-паркавы комплекс Ельскіх (Дудзічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Ельскіх (Дудзічы)
Remove ads

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Е́льскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Дудзічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на беразе ракі Пцічы. Твор архітэктуры барока. З усёй сядзібы захаваліся толькі рэшткі воднай сыстэмы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Ельскіх
Thumb
Сядзіба ў Дудзічах. Ю. Пешка, каля 1800 г.
КраінаБеларусь
вёскаДудзічы
Каардынаты53°35′16″ пн. ш. 27°40′21″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока
ЗаснавальнікЮзэф Прозар[d]
Будынкі:
сядзіба • млын царква
Вядомыя насельнікіМіхал Ельскі, Аляксандар Ельскі
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Ельскіх на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Ельскіх
Палацава-паркавы комплекс Ельскіх
Палацава-паркавы комплекс Ельскіх на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Сядзіба, каля 1800 г.

Разьвіцьцё маёнтку зьвязваюць з Заранскімі-Горбаўцамі, якія ў канцы XVII ст. атрымалі Дудзічы пад заклад, а ў сярэдзіне XVIII ст. сталі поўнымі яго гаспадарамі. У 1767 годзе маёнтак перайшоў у якасьці пасагу жонкі Аляксандры Заранка-Горбаўцавай да Юзэфа Прозара, кашталяна ковенскага. Новы ўладальнік за два гады (1767—1769) збудаваў драўляны палац, у якім пасяліўся, таксама ён адкрыў 2-клясную школу і запрасіў зь Нямеччыны майстроў, якія навучалі сялянаў рамёствам. Па сьмерці Юзэфа ў спадчыну маёнтак атрымала яго дачка Ружа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1795 годзе Ружа з Прозараў выйшла замуж за Станіслава Ельскага, маршалка Ігуменскага павету. Па сьмерці Станіслава ў 1819 годзе маёнтак перайшоў да ягонага сына, Караля. Па сьмерці апошняга маёнтак перайшоў да ягонага сына, Міхала. Адзіная дачка Міхала выйшла замуж за Януша Ўняхоўскага. Уняхоўскія сталі апошнімі ўладальнікамі Дудзічаў.

У 1911 годзе ў двары маёнтку ў памяць аб скасаваньні прыгоннага права паставілі помнік маскоўскаму гаспадару Аляксандру II.

У 1914 годзе аўстрыйцы збудавалі каля маёнтку мост цераз раку (згарэў у Другую сусьветную вайну). Таго ж году згарэў млын, але неўзабаве яго адрамантавалі арандатары, браты Салавейчыкі (служыў яшчэ ў гады Другой сусьветнай вайны, не захаваўся).

Найноўшы час

Thumb
Помнік «Аляксандру II ад удзячных сялянаў» за скасаваньне прыгоннага права

Парк, сядзібны дом і ўсе іншыя пабудовы зьніклі за савецкім часам. Фамільныя скляпеньні з пахаваньнямі разбурылі, а тэрыторыю сядзібы пачалі забудоўваць лецішчамі. Шлюзы і дамбы на рацэ не захаваліся, але ў цэлым водная сыстэма добра прасочваецца. Захаваўся насып, на якім праходзіла дарога — стары шлях. Цяпер на старым рэчышчы віруе маленькі ручай ад крыніцы каля падножжа тэрасы. Цераз канал перакінутыя кладкі. Водную сыстэму можна адбудаваць. Тэрыторыя двара і водная сыстэма лічыцца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі[1].

За савецкім часам помнік Аляксандру II замуравалі ў сядзібу калгасу «Сьвітанак». У 1990-я гады яго вынялі і паставілі ля новазбудаванай царквы Сьвятой Ганны.

У 1994 годзе недалёка ад сядзібы, каля вёскі Пцічы, адкрыўся музэй матэрыяльнай культуры «Дудуткі».

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Сядзіба, 1907 г.

Помнік архітэктуры позьняга барока. Драўляны палац, злучаны з афіцынамі кароткімі пераходамі, утвараў курданэр, адкрыты ў бок уезда. Будынак меў высокі цокаль і накрываўся 4-схільным дахам, флігелі мелі 1-схільныя дахі, якія спускаліся да тыльных фасадаў. Характэрным элемэнтам палаца XVIII ст. былі высокія вокны.

Thumb
Плян сядзібы, 1907 г.

Плян будынка быў сымэтрычны, улучаў 20 вялікіх і высокіх пакояў. Апроч сямейных партрэтаў, у палацы знаходзілася шмат старадаўніх рэчаў. У правай афіцыне да 1884 году знаходзілася капліца, у левай — жылыя пакоі.

Remove ads

Парк

Thumb
Альтанка на Пцічы, 1907 г.
Thumb
Сядзіба, 1914 г.

Сядзіба займала маляўнічую мясцовасьць: тэрасу і абалону ракі Пцічы. Выцягнутая кампазыцыйная вось праходзіла пэрпэндыкулярна да тэрасы. Уздоўж яе месьцілася доўгая ўязная ліпавая алея, якой праходзіў стары тракт цераз раку на Рудзенск. Парадны двор не замыкаў восі, а разьмяшчаўся ў найбольш прыўзьнятай частцы тэрасы. Уезд з алеі ў двор фіксаваўся брамай. У рад зь пілёнамі брамы зь левага боку расло шэсьць вялікіх дубоў. Уезд у сядзібу меў выгляд ліпавай алеі з скразным праездам у першым ярусе сьвірна.

За палацам на дзьвюх тэрасах месьціўся рэгулярны парк у выглядзе невялікіх баскетаў, абнесеных пэрымэтрам ліпамі. Адсюль адкрываўся від на абалону ракі, дзе месьціўся ніжні парк, да якога схілам тэрасы вялі каменныя прыступкі. З усходняга боку было відаць сядзібу Ельскіх у Замосьці, за ракой — фальварак Зыкава.

У аснове плянавальнага разьвязку ніжняга парку выкарыстоўвалася арыгінальная водная сыстэма ў абалоне Пцічы, дзе рака робіць выгін. Водную сыстэму складаюць чатыры каналы ўздоўж рэчышча, два — ўздоўж дарогі, вельмі высокая насыпаная дарога з дамбамі, шлюзамі, якія ўтвараюць некалькі выспаў. На адной з выспаў месьцілася альтанка. Калі ўзровень вады падымаўся высока, пачынала працаваць турбіна млына. Млын меў буйнадзёрны і вальцовачныя камяні. На памол прыяжджала шмат сялянаў з навакольных вёсак. Унізе каля ракі збудавалі спэцыяльны дом для завозьнікаў. Насупраць месьціўся другі дом — арандатара.

Водная сыстэма ў Дудзічах ня мела аналягаў на Беларусі. Існаваў вялікі канал шырынёй да 8 мэтраў, канал, якія перасякаў абалону. Канал рэгуляваў узровень вады ў пэрыяд паводкі. Старажылы называлі канал грабным. Сыстэма шлюзаў мела вялікае водарэгулюючае значэньне. Яны былі ў Азярычыне, Цітве ды іншых населеных пунктах на Пцічы, забясьпечваючы паўнаводнасьць невялікіх рэкаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads