Дулькі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́лькі[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 41 рэвіская душа, у складзе маёнтку Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1897 г. 18 двароў, 100 жыхароў, у 1909 г. 21 двор, 102 жыхары, 107 дзесяцін зямлі, непадалёку знаходзіўся хутар, 1 двор, 6 жыхароў.
У 1921—1939 г. вёска (17 двароў, 78 жыхароў) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (28 двароў, 118 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Ударнік». 3 1954 г. у калгасе «Воля», затым у калгасе «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 37 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя». У 1999 г. 1 двор, 1 жыхар.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
Каля вёскі захаваўся каменны могільнік пэрыяду позьняга сярэднявечча (XIV—XVІ стагодзьдзі), які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads