Дуніла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуніла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Дуніла (Dunila) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Duno[1]. Іменная аснова дун- паходзіць ад стараісьляндзкага duni 'агонь'[2], стараангельскага dhunor, стараверхненямецкага donar 'гром'[3]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Dunfridus (Dun-fridus)[3], Dunigeldis (Duni-geldis)[2], Dunsuint (Dun-suint)[1].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tunel (Tunil)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dunylowyczy dannyky (19 ліпеня 1473 году)[5]; Samuel Duniłowicz (1690 год)[6]; Duniłowicze (1744 год)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй Дуніла — жыхар мястэчка Дзяляцічаў (Наваградзкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1734 годзе[8]
Дуніловічы[9] і Дуніловічы з Кульчыцкіх Стральбіцкія[10] — літоўскія шляхецкія роды.
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Дунілавічы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads