Дыегу Алвэс
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыегу Алвэс Карэйра (па-партугальску: Diego Alves Carreira; нар. 24 чэрвеня 1985 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, які гуляў на пазыцыі брамніка.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Атлетыку Мінэйру». У 2007 годзе перайшоў у гішпанскую «Альмэрыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ля Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабэньнё, але затым стаў часьцяком гуляць у стартавым складзе й дапамог клюбу дасягнуць выніковага 8 месца.
Пасьля таго, як Кабэньнё перайшоў у склад «Раё Вальекана» ў жніўні 2008 году, Алвэс стаў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў.
У 2011 годзе бразыльскі галкіпэр узьяднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмэры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[4]. За «лятучых мышэй» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасьня 2011 году ён адыграў увесь матч супраць бэльгійскага «Генку»[5].
Міжнародная
Алвэс быў абраны для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне, але ніводнага матчу гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 году Дыегу дэбютаваў у зборнай Бразыліі, ён адыграў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габону.
Remove ads
Дасягненьні
«Атлетыку Мінэйру»:
- Чэмпіён штату Мінай-Жэрайс: 2007
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2019, 2022
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2019, 2020, 2021
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2020
Бразылія:
- Бронзавы прызэр алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads