Енатаеўскі раён
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ената́еўскі раён (па-расейску: Енотаевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Енатаеўка.
Remove ads
Геаграфія
Енатаеўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Ахтубінскім, Чарнаярскім, Харабалінскім і Нарыманаўскім раёнамі, а таксама з Калмыкіяй. Большая частка вобласьці ляжыць на захад ад Волгі. Плошча раёну складае 6296,80 км², што робіць гэтае адміністрацыйнае ўтварэньне трэцім сярод усіх раёнаў вобласьці.
Гісторыя
Енатаеўскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 24604 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але маецца значна колькасьць казахаў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads