Харабалінскі раён
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харабалі́нскі раён (па-расейску: Харабалинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Харабалі.
Remove ads
Геаграфія
Харабалінскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Ахтубінскім, Краснаярскім, Нарыманаўскім і Енатаеўскім раёнамі. На ўсход ад раёну пралягае расейская дзяржаўная мяжа з Казахстанам. Плошча раёну складае 7435,81 км², што робіць яго другім паводле велічыні раёнам вобласьці. Рэгіён разьмешчаны ў Волга-Ахтубінскай пойме ва ўсходняй частцы рэгіёну, у паўпустэльнае зоне.
Гісторыя
З 1254 па 1395 гады на тэрыторыі раёну месьцілася сталіца Залатой Арды горад Сарай-Бату. Харабалінскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе спачатку Астраханскай губэрні, а потым Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 39050 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы і казахі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads