Жамайтукі
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жамайтукі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе маёнтка Жамыслаўль памешчыцы Ўмястоўскай, 25 рэвіскіх душ. У 1897 г. 13 двароў, 80 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары, 83 дзесяціны зямлі.
У 1921 −1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 63 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска(15двароў, 90 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. Падчас нямецкай акупацыі — спаленая.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Праца». 3 1953 г. у калгас імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 51 жыхар. Пасьля ў складзе калгасу «Жамыслаўль».
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 12 чалавек[2]
- 1999 год — 21 чалавек, 511 двароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads