Жан Батыст Жазэф Фур’е

францускі матэматык, фізык From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан Батыст Жазэф Фур’е
Remove ads

Жан Баты́ст Жазэ́ф Фур’е́ (па-француску: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Асэр, Францыя — 16 траўня 1830, Парыж) — францускі матэматык і фізык, больш за ўсё вядомы за вынаходзтва шэрагаў Фур’е і іхняга прыкладаньня да задачаў цеплаабмену й вібрацыі. Пераўтварэньне Фур’е й закон Фур’е, якія таксама была названы ў ягоны гонар. Фур’е таксама звычайна прыпісваюць адкрыцьцё парніковага эфэкту[12].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Фур’е нарадзіўся ў Асэры ў сям’і краўца. Жазэф застаўся сірацінай у васьмігадовым узросьце. Ён быў рэкамэндаваны Біскупствам Асэру на атрыманьне адукацыі ў Бэнвэніста ў манастыры Сьвятога Марка. Пасьля навучаньня Жазэф прасунуўся ў войска, дзе стаў вайсковым лектарам па матэматыцы. Ён прымаў актыўны ўдзел у ягоным ўласным раёне ў прасоўваньні францускай рэвалюцыі, за што быў узнагароджаны пасадай ў 1795 годзе ў Вышэйшай нармальнай школе, а пасьля пасадаў у катэдры Політэхнічнай школы.

Фур’е пайшоў з Напалеонам Банапартам у ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ў 1798 годзе, за што быў пасьля прызначаны на пасаду губэрнатара Ніжняга Эгіпту й сакратаром Эгіпецкага інстытуту. Ён таксама напісаў некалькі матэматычных працаў для эгіпецкага інстытуту, які Напалеон стварыў у Каіры, з мэтай паслабленьня ангельскага ўплыву на Ўсходзе. Пасьля брытанскай перамогі й капітуляцыі французаў пад камандваньнем Жак-Франсуа дэ Мэну ў 1801 годзе, Фур’е вярнуўся ў Францыю, дзе быў прызначаны прэфэктам Ізэру. У гэтыя часы ён зрабіў свае экспэрымэнты на распаўсюд цяпла.

У 1806 годзе ён пакінуў пасаду ардынарнага прафэсара ў Політэхнічнай школе, таму што Напалеон адправіў яго ў Грэнобль. Ён быў заменены на Сымэона Пуасона. Фур’е пераехаў у Ангельшчыну ў 1816 годзе. Пазьней ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1822 годзе яму ўдалося з дапамогай Жана Батыста Жазэфа Дэлямбра стаць сталым сакратаром Францускай акадэміі навук. У 1830 годзе ён быў абраны замежным чальцом Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук.

Фур’е лічыў, што цела, загорнутае ў цёплую коўдру ёсьць вельмі карысна для здароўя. Ён памёр у 1830 годзе, калі ў гэтым стане ён спатыкнуўся й зваліўся зь лесьвіцы ў сваім доме[13]. Фур’е быў пахаваны ў Пэр-Ляшэз могілках у Парыжы, магіла ўпрыгожана эгіпецкім матывам, каб адлюстраваць ягонае становішча ў якасьці сакратара Каірскага інстытуту. Ягонае імя ёсьць адным з 72 імёнаў, напісаных на Эйфэлевай вежы.

Remove ads

Навуковыя дасягненьні

  • Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў альгебраічнага раўнаньня, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур’е, 1796).
  • Дасьледаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытаньне аб умовах прыкладаньня распрацаванага Ісакам Ньютанам мэтаду колькаснага рашэньня раўнаньняў (1818).
  • Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вынік раўнаньня цеплаправоднасьці ў цьвёрдым целе, і распрацоўка мэтадаў ягонага інтэграваньня пры розных межавых умовах. Мэтад Фур’е складаўся ў прадстаўленьні функцый у выглядзе трыганамэтрычных шэрагаў Фур’е.
  • Знайшоў формулу прадстаўленьня функцыі з дапамогай інтэграла, што гуляе важную ролю ў сучаснай матэматыцы.
  • Даказаў, што ўсялякую адвольна накрэсленую лінію, складзеную з адрэзкаў дугаў розных крывых, можна ўявіць адзіным аналітычным выразам.
  • У 1823 годзе незалежна ад Ганса Крыстыяна Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфэкт, паказаўшы, што ён валодае ўласьцівасьцю супэрпазыцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемэнт.
Remove ads

Працы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads