Жлобін (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Жлобін» — футбольны клюб зь Беларусі. Паўстаў з клюбу «Камунальнік», што быў заснаваны ў 2003 годзе і расфармаваны ў 2008 годзе з прычыны незадаволенасьці вынікамі. Хатнія гульні ладзіць на стадыёне «Лякаматыў», што здольны зьмясьціць 1500 гледачоў і мае штучнае пакрыцьцё.
Remove ads
Гісторыя
У 1994—1996 гадах клюб з Жлобіна пад назвай «Энэргія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.
У 2003 годзе быў заснаваны клюб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клюб выступаў даволі пасьпяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэньне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але празь фінансавыя цяжкасьці ў пачатку 2008 году клюб адмовіўся працягваць выступы ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдэрам Другой лігі. У сэзоне 2013 году каманда выступіла даволі пасьпяхова, атрымаўшы выніковы чацьверты радок.
Сэзон 2014 году каманда пачала пасьпяхова, хутка захапіўшы лідэрства ў групе А. Пазьней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Воршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Посьпех «Жлобіна» шмат у чым быў завязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які 38 разоў улучыў мяч у брамы суперніркаў. У ліпені 2014 году калі клюб ужо рыхтаваўся да выступаў Першай лігі была прынятая новая эмблема клюбу[1]. Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю пасьпяховую сэрыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клюб не атрымаў аніводнай перамогі і ў выніку апусьціўся на шосты радок.
У пачатку сэзону 2015 году клюб празь фінансавыя цяжкасьці пакінула значная колькасьць гульцоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клюб блага пачаў розыгрыш, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнэра каманды заняў вэтэран клюбу Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымоўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанец на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны пераходны матч супраць «Коласу» каманда не паехала, а ў хатняй сустрэчы саступіла зь лікам 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце. Клюб не заявіўся ў другую лігу на сэзон 2016 году.
У пачатку 2020 году стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 году жлобінская каманда трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў турніру[2].
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнэры
- Міхаіл Торап (2015)
- Віктар Іваноў (да 2015 году)
- Уладзімер Благадараў[3]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads