Жонас Гансалвэс Алівэйра

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жонас Гансалвэс Алівэйра
Remove ads

Жонас Бракольлі Гансалвэс Алівэйра (па-партугальску: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нар. 1 красавіка 1984 году, Бэбэдору, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст нацыянальнай зборнай Бразыліі, які гуляў на пазыцыі нападніка.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выступы ў Бразыліі

Жонас пачаў прафэсійную кар’еру ва ўзросьце 20 гадоў у клюбе «Гуарані», чыім выхаванцам ён зьяўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён зьяўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколяга.

2 студзеня 2006 году Жонас перайшоў у «Сантус» у якасьці рэзэрвовага гульца на маючы адбыцца сэзон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі й у выніку стаў пераможцам чэмпіянату штату, аднак напрыканцы сэзону Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусьціць паўсэзону.

12 верасьня 2007 году Жонас падпісаў кантракт з «Грэмію». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замет Лусіяна Фансэкі. Да канца году Жонас стаў цьвёрдым гульцом асновы клюбу. Чэмпіянат Бразыліі 2009 году скончыцца для Жонаса амаль за 2 месяцы да ягонага афіцыйнага заканчэньня, 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» й з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сэзон 2010 году стаў найлепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой ​​клюб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

«Валенсія»

24 студзеня 2011 году перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільёну эўра[3]. У матчы супраць левэркузэнскага «Баеру» забіў гол на 10,5 сэкундзе першага тайму, тым самым заняўшы другое месца ў сьпісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасьля Роя Макаая.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

З 2001 году час ад часу Жонас атрымлівае запрашэньне ў склад зборнай Бразыліі.

Дасягненьні

«Сантус»:

«Грэмію»:

  • Пераможца Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2010

«Бэнфіка»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2015, 2016, 2017, 2019
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
  • Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2015, 2016
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2016, 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads