Жуль Кундэ

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуль Кундэ
Remove ads

Жуль Кундэ́ (па-француску: Jules Koundé); нар. 12 лістапада 1998 году) — францускі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Кундэ ў кашулі «Бардо».

Не зважаючы на тое, што абаронца нарадзіўся ў Парыжы, Кундэ дэбютаваў у прафэсійным футболе 7 студзеня 2018 году ў складзе клюбу «Бардо» ў матчы 1/32 фіналу Кубка Францыі супраць «Гранвілю», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў асноўнага часу і ўсе 30 хвілінаў дадатковага часу. У Лізе 1 футбаліст запачаткаваў выступы за «Бардо» 13 студзеня 2018 году ў выязной гульні супраць «Труа», якая скончылася перамогай каманды Кундэ зь лікам 1:0[4]. 10 лютага 2018 году Кундэ забіў першы гол у матчы Лігі 1, які дапамог здабыць хатнюю перамогу над «Ам’енам» зь лікам 3:2.

3 ліпеня 2019 году абаронца падпісаў кантракт з гішпанскім клюбам «Сэвільля». У выніку пірэнэйскі клюб выплаціў «Бардо» 25 мільёнаў эўра[5]. У сваім першым сэзоне ў «Сэвільлі» ён дапамог клубу здабыць перамогу ў Лізе Эўропы ў рэкордны шосты раз і быў абраны ў сымбалічную зборную турніру[6][7]. 29 ліпеня 2022 году «Барсэлёна» абвесьціла аб узгадненьні з «Сэвільляй» умоваў пераходу Кундэ ў каталёнскі клюб[8]. Кундэ прапусьціў першы матч «Барсэлёны» ў Ля Лізе супраць «Раё Вальекана», паколькі клюб ня здолеў зарэгістраваць футбаліста, паколькі «Барсэлёна» перавысіла ліміт заробкаў у лізе[9]. Толькі 26 жніўня абаронцы атрымаў мажлівасьць абараняць колеры клюбу[10] і афіцыйна дэбютаваў за клюб праз два дні ў пераможным матчы супраць «Рэал Вальядаліду», які скончыў на Камп Ноў зь лікам 4:0[11].

Міжнародная

18 траўня 2021 году галоўны трэнэр зборнай Францыі Дыд’е Дэшам ўключыў гульца ў заяўку на чэмпіянат Эўропы 2020 году[12]. Кундэ дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу, замяніўшы на другую палову сустрэчы Бэнжамэна Павара[13].

Remove ads

Дасягненьні

«Сэвільля»:

«Барсэлёна»:

Францыя:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads