Жыдзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жыдзейка (Жыдык), Сідзейка (Сыдыка, Сідзіка, Сядзейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сідзіка, пазьней Зыдэка або Зыдэк (Sidicho, Sieddicke, Siddeke[1], Siedeck[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сід- (сіт-, зыд-) (імёны ліцьвінаў Сіціла, Жыдавін, Сыдэр; германскія імёны Sitil, Sidewine, Sidierius) паходзіць ад гоцкага sidus 'звычай, нораў'[4][5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи власныхъ кголтовътовъскихъ чотыры служъбы, Седеика зъ детьми (каля 1480 году)[6]; мосту Седеиковича (26 лістапада 1516 году)[7]; мосту Седеиковичъ (1517 год)[8]; у Сидейкишкахъ (15 сакавіка 1546 году)[9]; з ыменья своего з Сидиковщины (1567 год)[10]; Iwan Sedeykowicz (1641 год)[11]; Marianna Sydykiewicz (1802 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

  • Язафат Жыдзейка — пералайскі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[13]

Жыдыковічы (Żydykowicz) гербу Сас — літоўскі шляхецкі род[14].

У XVI ст. існаваў маёнтак Жыдыкі (Жидыки) у Жамойцкім старостве[15].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Сядзейкі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads