Сіт (імя)
асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіт (Сіць), Сіда (Сідзь), Зыд (Зыдзь, Зыць), Жыд (Жыць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сіта або Зіта, Сіда або Зіда (Sito, Sido[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сід- (сіт-, зыд-) паходзіць ад гоцкага sidus 'звычай, нораў'[3][4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Жыдзейка (Сядзейка), Сіціла (Жыдзель, Шытыла, Сяціла), Зіцін, Жыдавін, Сыдэр, Жытмунт. Адзначаліся германскія імёны Siddeke, Sitil (Sidila, Siedel), Sittin, Sidewine, Sidierius, Sidimund[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Zydel (Zydyl, Sidel, Sidil), Zydelin (Zydylin, Sydylin, Sidilin), Żydmar (Zydmar, Sidmar)[10].
У Прусіі бытавала імя Sydder / Szydar[c] (1398 і 1402 гады)[12].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Жыдзіла (Жидила), Жыдзена[d] (Жидена) і Жытабуд[e] (Житобудъ)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Петру Ситевичу (люты 1510 году)[14]; чоловеков тяглых у Бирштанском повете, на имя Житя Бутеневича (19 траўня 1513 году)[15]; Жидъ з братом Болтромеемъ (1528 год)[16]; боярына земли Жомойтъское, волости Тоньдякгольское Петра Жытовича… тотъ боярын Петръ Жытовичъ (20 верасьня 1542 году)[17]; Micz Zydziewicz… Miliss Zydziewicz… Januss Zydziewicz… Niewier Zydowic (1558 год)[18]; боярынъ господаръский радуньский Матысъ Жыдовичъ (30 верасьня 1561 году)[19]; Staniel Żytowicz (1561 год)[20]; Zydyszki… Sidziewicze (1744 год)[21]; Jan Jerzy Sitowicz (1800 год)[22]; Krystyna Sitowicz (1816 год)[23]; Jakub Sida (1841 год)[24]; Sidewicz Simon (1922 год)[25][f].
Remove ads
Носьбіты
- Жыд — пералайскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сэбастыян Янавіч Зыцевіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[34]
На 1906 год існавала вёска Жыцешкі ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[35]
На 1909 год існаваў засьценак Сідзевічы ў Менскім павеце Менскай губэрні[36].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Жытавішкі.
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы шыд- зь летувіскай мовы[5]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sidierius (Seederius)[11]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sittin[2]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sitipoto[2]
- Таксама:
- Зыдан, Жыдан, Сітань (адзначалася германскае імя Sithuni[26]): Zydany (1744 год)[27], Жыдановічы (Żydanowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[28], Сітаневіч (Sitaniewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29];
- Жыдзівіл (адзначалася старажытнае германскае імя Sidivildo[30]): в Жижморъском волости десяти чоловеков… а Римовида Жидивиловича (14 кастрычніка 1494 году)[31];
- Жытаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Sidoldus[1]): въ Высокодворскомъ повете… людеи наших тяглых… а Юшъка Житовътовича (29 траўня 1511 году)[32], pana Kazimierza Żytowta (5 кастрычніка 1765 году)[33]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads