Жэмайце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэмайце
Remove ads

Жэма́йце (па-летувіску: Žemaitė), сапраўднае імя: Юлія Бэнюшавічýце-Жыманцене (лет. Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė (або Юлія Бенюшэвіч-Жыманта); 4 чэрвеня [ст. ст. 23 траўня] 1845, паводле іншых зьвестках 31 (19) траўня[1] або 12 чэрвеня (31 траўня)[2]; маёнтак Буканты, каля места Плунгяны, Жмудзь, цяпер Летува — 7 сьнежня 1921, Мар’ямпаль, Летува) — летувіская пісьменьніца, драматургіня, асьветніца. Адна з галоўных удзельніцаў Летувіскага нацыянальнага Адраджэньня напрыканцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходзіла зь зьбяднелай шляхты. З 1864 году працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 пабралася шлюбам з былым прыгоньнікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусьветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газэту Жамойцкае жыцьцё (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Летуву і ў 1921 годзе памерла ад пнэўманіі ў Мар’ямпалі[3].

Remove ads

Псэўданім

Псэўданім Жэмайце ўзьнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменьніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданьне «Сватаньне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (па-летувіску: Rudens vakaras) ў Летувіскім каляндары 1895 году. З прапановы Ё. Яблонскаса рэдакцыя падпісала твор імем Жэмайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданьне было напісана на жамойцкай гаворцы[4]. Так мянушка сталася псэўданімам пісьменьніцы.

Remove ads

Творчасьць

Пакінула больш за 350 твораў (аповесьці, апавяданьні, нарысы, п’есы і артыкулы)[5]. Належыла да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных летувісаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансыпацыі. Шмат увагі надавала апісаньню жыцьця жанчыны. У творах пераважаюць нэгатыўныя жыцьцёвыя апісаньні, апавяданьні эпічныя, іранічныя[6].

Па-беларуску некалькі апавяданьняў ("За зачыненымі аканіцамі" і "Верны пёс") пісьменьніцы ў перакладзе Ў. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў "Новым Часе"[7].

Сьпіс твораў

Апавяданьні

  • Laimė nutekėjimo (1896—1898)
  • Marti (1896)
  • Petras Kurmelis (1896—1898)
  • Topylis (1897)
  • Neturėjo geros motynos (1895)
  • Sutkai (1891)
  • Sučiuptas velnias (1898)
  • Paveikslai (1899—1901)

П’есы

  • Trys mylimos (1897)
  • Piršlybos (1898)
  • Mūsų gerasis (1899)
  • Valsčiaus sūde (1900)
Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads