Забалаць (Ліпнішкаўскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забалаць — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. Паводле перапісу 1897 г., 15 двароў, 98 жыхароў. У 1909 г. 28 двароў, 153 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 83 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (50 двароў, 213 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», з 1954 г. у калгасе «Воля», з 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 108 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя». Працавала птушкафэрма.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 34 чалавек — 18 двароў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads