Залесьсе (Івейскі раён)
вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залесьсе[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1861 г. вёска (57 рэвіскіх душ) у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. у Суботніцкай воласьці, 41 двор, 308 жыхароў. У 1909 г. 44 двары, 295 жыхароў, якія мелі 102 галавы буйной рагатай жывелы, 41 каня, 356 дзесяцін зямлі.
У 1921 г. 25 двароў, 126 жыхароў, у складзе Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (71 двор. 370 жыхароў) і былы маёнтак (6 двароў, 25 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Перамога». У 1970 г. 201 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 53 чалавек, 31 двар
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads