Заслаўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Засла́ўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места, у абалоне ракі Сьвіслачы. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Заслаўскі замак | |
![]() Заслаўскі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка | |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Каардынаты | 54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Заслаўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Заслаўскі замак | |
![]() |
Заслаўскі замак — адзін зь першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Бастыённы замак у Заслаўі ўзьвялі князі Глябовічы ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. на месцы гарадзішча XI ст. Пасярод замку збудавалі кальвінскі збор і мураваны палац.
У 1676 годзе заходнюю частку замка перадалі Заслаўскаму кляштару дамініканаў. У XVIII ст. замак канчаткова страціў вайсковае значэньне[1], рэзыдэнцыю ўладальнікаў места перанесьлі ў іншае месца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У 1870-я гады дадатковыя мураваныя бастыёны разабралі на цэглу.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэнэсанс, збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы. Ён знаходзіўся за 200 мэтраў на поўнач ад места і атачаўся з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы надзейна прыкрываўся ракой Княгінькай.
Будаваньне на тэрыторыі ранейшага замчышча абумовіла абрысы фартэцыі: крыху звужаны з захаду прастакутнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураванымі цэглай і каменем. Дзеля абароны курцінаў у фланках бастыёнаў разьмяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забясьпечвалі моцны флянгавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаваньні г. зв. п’ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутар, умацоўваліся мураванай сьцяною вышынёй 2,5 мэтры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход дзеля перамяшчэньня абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпанымі зь пяску, жвіру і гліны з выкарыстаньнем фашын.
Галоўны ўваход у замак меў выгляд 2-павярховай брамы і разьмяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, месьцілася меншая брама. Каля галоўнай брамы ад пачатку існаваў падземны ход, зроблены з цэглы. Ён прызначаўся, відаць, дзеля патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскі збору, які стаіць амаль пасярод прастакутніка замка. Вежа, як і сам збор, мела абарончыя функцыі: на шасьці паверхах вежы і пэрымэтрам збору існавалі баявыя байніцы.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Плян. К. Тышкевіч, 1858 г.
- М. Філіповіч, 1924 г.
- М. Філіповіч, 1924 г.
- Плян. А. Ляўданскі, 1928 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1926 г.
- 1928 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Валы
- Усярэдзіне
- Руіны брамы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads