Міхась Філіповіч
беларускі маляр, графiк, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск — 1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[2] .


Remove ads
Біяграфія
Міхась Філіповіч нарадзіўся ў Менску ў 1896 годзе. Ен быў самым малодшым у сям’і бацькі — чыгуначніка, які паходзіў зь сялян Барысаўскага павету, што застаўся працаваць у Менску пасьля сканчэньня тэрміну вайсковае службы. Бацькоў, Мацвея Касмавіча Філіповіча й Алену Фадзееўну, Міхась амаль што ня ведаў, бо абодва яны рана памерлі, калі яму было амаль чатыры гады. Першы час пасьля сьмерці бацькоў ён разам з братам і сёстрамі гадаваўся ў сям’і сваёй старэйшай замужняй сястры, а пазьней перайшоў да дзядзькі, пад апекаю якога рос і атрымліваў першапачатковую адукацыю. Ужо зь дзіцячых год ён адчуваў у сабе імкненьне да мастацкае дзейнасьці, любіў рысаваньне і маляваньне, якімі займаўся самастойна[3].
У Менску ён навучаўся спачатку ў царкоўна-прыходзкай школе, потым у рэальным вучылішчы з 1910 году ў аселых у Менску мастакоў К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава. З пачаткам вайны з 1914 году вучылішча пачало вандраваць па розных месцах Расеі, паступова пераяжджаючы спачатку ў Гжацак, потым у Маскву й, нарэшце, у Яраслаўль, дзе Міхась Філіповіч, скончыў яго ў 1917 годзе. На кароткі тэрмін ён вярнуўся ў Менск, але ў 1918 годзе ён едзе ізноў у Маскву, дзе паступае студэнтам у Межавы Інстытут. Адначасова зь Межавым Інстытутам, Філіповіч працуе ў 1918 годзе ў студыі мастака А. Хатулёва. З другога курсу ён пераходзіць у «Вольныя Мастацкія Дзяржаўныя Майстэрні» (былое па-расейску: «Училище Ваяния и Зодчества»), але служба ў войску часова спыніла гэтае навучаньне. У 1919-20 годзе Філіповіч служыў санітарам на санітарным цягніку, што працаваў на паўднёвым фронце, але праз слабое здароўе яго праз год адкамандзіравалі зноў у Маскву, у «Вышэйшую Школу Вайсковае Маскіроўкі», адкуль у канцы 1920 году быў пераведзены ў «Вышэйшыя Мастацка-Тэхнічныя Майстэрні» (скарочана «Вхутэмас»). Тут на працягу году ён меў магчымасьць вучыцца мастацтву ў Канстанціна Каровіна(ru), але з-за недахопу сродкаў у 1921 годзе вяртаецца на бацькаўшчыну ў Менск, удзельнічае ў Першай мастацкай выставе пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ ў Менску (супрэматычныя творы) і працуе настаўнікам у школе, мастацкім інструктарам аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску, загадчыкам афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве й з 1923 году ў Беларускім дзяржаўным музэі. Заняты ў дзень, ён быў прымушаны займацца мастацкаю працай пераважна па вечарох, або ў вольныя ад службы дні, і выдзяляць з свайго абмежаванага заробку пэўныя сумы на набыцьцё матэрыялаў і фарб, часта адмаўляючы сабе дзеля гэтага ў самым патрэбным. Ня гледзячы, аднак, на ўсе неспагадныя варункі, ён здолеў за гэты час зрабіць вялізную колькасьць рысункаў, эскізаў, малюнкаў і, нарэшце, больш-менш скончаных карцін алеем, лепшыя зь якіх трапілі ў Дзяржаўны Музэй, а таксама экспанаваліся на некаторых выстаўках у тым ліку на выстаўцы дэкарацыйнага мастацтва ў Парыжы, а таксама на 1-ай Усебеларускай Мастацкай Выставе. У 1925 годзе Народны Камісарыят Асьветы палічыў патрэбным даць яму магчымасьць скончыць распачатую ім адукацыю й адкамандзіраваў яго за свой кошт, з прызначэньнем дзяржаўнае стыпэндыі, ізноў у Маскву, у «Вхутэін» для заканчэньня навучаньня у А. Д. Дрэвіна(ru), Робэрта Фалька(ru) й Ільлі Машкова(ru) ў Цэнтральнай студыі АХРР(ru)[3][4]. Пад час вучобы ўдзельнічаў у выставах таварыства «РОСТ», якое было заснавана выпускнікамі «Вхутэмаса» й з 1926 году старшакурсьнікамі «Вхутэіна». Таварыства правяло дзьве выставы: у сакавіку – красавіку 1928 (клюб імя Кухмістрава) і ў красавіку – траўні 1929 (клюб імя Кастрычніцкай рэвалюцыі). Неўзабаве пасьля першай выставы ў таварыстве адбыўся раскол. Вялікая група выйшла з яго і арганізавала Таварыства грамадзкіх мастакоў (Общество художников-общественников, ОХО). У 1929 многія сябры «Росту» увайшлі ў Таварыства маскоўскіх мастакоў (ОМХ) і ў групу «Трынаццаць». У 1930 астатняя частка таварыства ўлілася ў Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расеі (АХРР)[5][6][7]. Выстава дыплёмных прац выпускнікоў «Вхутэіна» адбылася ў лістападзе 1929. Міхась Філіповіч атрымаў станоўчыя водгукі[8][7].
![]() |
Адзіная тэматычна вытрыманая рэч на выставе. Міхась Філіповіч. «Сеюць». | ![]() |
[9]. |
У 1927 годзе ўступае ва «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў». У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу[10]. У 1929 г., як сябра Маскоўскай філіі «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў», прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выставе (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін)[11]. У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[2].
Сябра Беларускага Саюзу Мастакоў з 1938 году[12]. Удзельнік Другой Сусьветнай вайны[4]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску[4].
Remove ads
Творчасьць
Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі[13]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю[13].
Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».
- Жывапіс
- На Купальле. 1921.
- Карагод (Ляльнік). (Паміж 1921-1922 гг.).
- Бітва на Нямізе.1922.
- Менск. Свята-Духаў манастыр, 1922 г.
- Брама заслаўскага замку, 1924 г.
- Брама заслаўскага замку, 1924 г.
- Ноч на Івана Купалу. 1925
- Стары беларус з люлькай (сярэдзіна 1920-ых гг.).
- Генрых Грыгоніс, беларускі актор. 1927.
- Жанчына ў намітцы. 1928.
- Прыезд Бульбы ў Сеч. Ілюстрацыя да аповесці М.В. Гогаля "Тарас Бульба". 1929 г.
- Пейзаж з бусламі. 1945.
Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў[14].
Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне»[14].
Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[14]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Палешук і чорт»[10].
- Графіка, кераміка
- Малюнак набіванкі «Вербніца» з альбому «Віцебская набіванка». 1920-я гады
- Ілюстрацыя да паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота
- Ілюстрацыя да беларускай народнай казкі «Палешук і чорт»
- Міхась Філіповіч. Дробная керамічная плястыка. 1946 г.[15]
У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія[16][17] й каўкаскія[18] матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу[2].
У 1946 годзе ён упершыню зьвярнуўся да керамікі. Яшчэ ў канцы 1924 году Беларускае дзяржаўнае выдавецтва замаўляла яму сэрыю невялікіх фігурак беларускіх тыпаў з гліны й мела намер выпусьціць іх на рынак[19]. Знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі й народным побытам дапамагло яму стварыць цыкл работ зь яркім нацыянальным калярытам, выразных і дакладных вобразаў блізкіх да народнай глінянай скульптуры — «Дудар», «Цымбаліст», «Дзяўчына», «Жалейка», «Лявоніха», «Абед» і інш., якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі[20].
Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам[21]:
![]() |
…Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача | ![]() |
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Намаляваў першую вокладку часопіса «Полымя». Скульптар Меер Айзенштат у 1939 годзе стварыў бюст мастака. Мастак Яўгені Яўстафьевіч Красоўскі ў 1946 годзе намаляваў партрэт Міхася Філіповіча.[20]
У філятэліі
- Пошта Беларусі ў 2002 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».
- У 2021 годзе, да 125-годдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны мастацкі канвэрт маркіраваны арыгінальнай маркай «Жывапіс. Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1896—1947». Дызайн канвэрта і спецштэмпэля Алена Мядзьведзь.
Выставы
Акварэль: №№ 327—333;
Акварэль: № 640. Царква ў Слуцку, № 644. Іл. да нар. казкі «Каваль-асілак», № 645. Іл. да нар. казкі «Каваль і цмок», № 646. Іл. да нар. казкі «Палешук і чорт», № 647. Цымбалісты, № 648. Гандляр, № 649. Кірмаш, № 650. Беларус і беларуска.
Акварэль: № 297. Вечарына, № 298. Скокі; |
Алей: № 255. Ад веку мы спалі, № 256.На кірмашы (уласнасьць М. Красінскага), № 257. Скокі (уласнасьць М. Красінскага), № 258. Дудар (уласнасьць Галены Пук), № 259. Галава беларуса, № 260. Піонэрскі шпацыр, №. 261. Гульня ў гарадкі, № 262. Пястунка, № 324. Апрацоўка лёну (у Беларускім Дзяржаўным Музэі, № 49);
|
Remove ads
Кнігапіс
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads