Канстантын Тышкевіч
(1806—1868) гісторык, археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанты́н Тышке́віч (17 лютага 1806, места Лагойск — 13 ліпеня 1868) — беларускі[2][3] археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Сябар навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лёндане.
Remove ads
Біяграфія
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Піюса (1756—1858) і Аўгусты з Плятэраў, брат Яўстаха. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Навучаўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіюмах. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828).
У 1828—1836 працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. Удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў.
3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчанаў і сялянаў, цукровыя заводы, палатняную манфактуру і інш. У 1861 браў удзел у працы Менскага губэрнскага камітэту зь сялянскіх пытаньняў.
Разам з братам у 1842 заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музэю старажытнасьцяў, сябар Віленскай археалягічнай камісіі.
Дасьледаваў каля 200 курганоў, у тым ліку курганы крывічоў і дрыгавічоў (каля Барысава, Лагойску і інш.), гарадзішчаў і замчышчаў Менскай губэрні, склаў першыя тапаграфічныя мапы гарадзішчаў і замчышчаў. Першы клясыфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выкананьня і зьвёў іх у табліцы.
У 1856 арганізаваў экспэдыцыю па рацэ Вяльлі, паводле вынікаў якой напісаў краязнаўчую манаграфію «Вяльля і яе берагі» (Дрэздэн, 1871). Пра археалягічныя знаходкі пісаў у газэце «Новое время», якая выдавалася А. Кіркорам у Пецярбургу ў 1868—1871[4].
Багатыя зборы К. Тышкевіча ў значнай ступені разышліся па-за межы сучаснай Беларусі (Вільня, Варшава, Масква, Паланга і іншыя).
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Канстантына Тышкевіча
- З радзінай, да 1869 г.
- Э. Адамовіч, да 1869 г.
- З кнігі «Вяльля і яе берагі», 1871 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads