Захар Воўкаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Воўкаў (нар. 12 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец віцебскага футболу. У 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж году быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якога дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), калі выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Віцебск» вярнуў месца ў Найвышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дублюючы склад.
У ліпені 2016 году быў перададзены ў арэнду клюбу «Ворша»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У аршанскім клюбе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам зь віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сэзона 2017 году, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (0:1). Пазьней здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачанаў, аднак паводле выніках сэзону 2017 году «Нафтан» страціў месца ў Найвышэйшай лізе.
У сьнежні 2017 году склаў працоўнае пагадненьне з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2018 году атрымаў траўму, а па вяртаньні страціў месца ў аснове. Аднак зь лістапада зноў пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Заставаўся гульцом асноўнага складу ў першай палове 2019 году, пасьля часьцей заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У траўні 2020 году дапамог БАТЭ здабыць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).
У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады паводле справе аб дамоўных матчах[9]. У кастрычніку 2020 году вырак АБФФ быў распаўсюджаны ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі[10]. Тым ня менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасьні 2021 году на паседжаньні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было пастаноўлена адтэрмінаваць дыскваліфікацыю на два гады. Такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасьць выступаць у нацыянальных спаборніцтвах[11].
У студзені 2022 году на правах арэнды далучыўся да расейскага клюбу «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2022—2023 гадоў з правам выкупу гульца[13]. У лютым 2023 году дамова арэнды была спыненая, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сэзону 2023 году ў якасьці асноўнага гульца барысаўчанаў. У ліпені 2023 году перайшоў у расейскі першалігавы «Хімкі»[15]. Пасьля таго, як каманда прасунулася ў Прэм’ер-лігу, футбаліст страціў месца ў асноўным складзе. У выніку на пачатку верасьня 2024 году на правах арэнды прыяднаўся да тульскага «Арсэналу» з другога дывізіёну[16]. 25 сакавіка 2025 году стала вядома, што абаронца далучыўся да віцебскага МЛ[17].
Міжнародная
11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. З 2018 году пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads