Маўрытанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маўрыта́нія, або Мурыта́нія[1] (па-арабску: موريتانيا, афіцыйная назва Маўрытанская Ісламская Рэспубліка — الجمهورية الإسلامية الموريتانية Al-Dżumhurija al-Islamija al-Muritanija) — краіна ў паўночна-заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам, Малі, Альжырам і Заходняй Сахарай, значная частка тэрыторыі краіны адносіцца да пустэльні Сахары.
Remove ads
Палітыка
Маўрытанія — гэта ісламская рэспубліка, з законамі заснаванымі на шарыяце. Паводле канстытуцыі прынятай у 1991 годзе кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на шасьцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту: Народнаму Сходу (81 дэпутат, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін) і Сэнату (56 сэнатараў, якія выбіраюцца на шасьцігадовы тэрмін). Асноўныя палітычныя партыі краіны: Градзка-Дэмакратычная Рэспубліканская партыя (заснаваная ў 1991 годзе), Маўрытанская партыя за Аднаўленьне (заснаваная ў 1991 годзе), Грамада на карысьць Дэмакратыі і Народнага Адзінства (заснаваная ў 1991 годзе). Да сакавіка 2007 году прэзыдэнтам краіны быў палкоўнік Ілі ўлд Мухамад Фал.
Адміністрацыйны падзел
Маўрытанія падзелена на 12 адміністрацыйных рэгіёнаў і адну сталічную акругу. Рэгіёны дзеляцца на 44 дэпартамэнты.
Геаграфія
Маўрытанія мае выхад да Атлянтычнага акіяна (берагавая лінія складае прыкладна 1200 км). Большая частка краіны — гэта пустэльня Сахара, але праз тэрыторыю краіны цячэ вялікая рака Сэнэгал. Самы высокі пункт краіны — Кіджат Ідзьдзіл (915 м над узроўнем мора).
На поўдні краіны сустракаюцца ўчасткі саваны, у якіх растуць акацыі, на поўнач клімат становіцца ўсё больш сухі і паверхня пераходзіць у пустэльню.
Эканоміка
Эканоміка краіны слаба разьвітая, знаходзіцца ў залежнасьці ад замежнай дапамогі. Аснова эканомікі гэта рыбная лоўля, здабыча жалезнай руды і медзі. Штогадовая здабыча рыбы складае 90 тыс. тонаў (у асноўным сардынаў і тунцоў). У 2006 годзе Маўрытанія стала экспартэрам нафты. Была знойдзена нафта ў марскім шэльфе належачым Маўрытаніі. Штогадовая здабыча склала 27 млн барэляў нафты.
У апошнія гады ўсё большае разьвіцьцё артымаў турыстычны бізнэс.
Дэмаграфія
Каля 80% насельніцтва краіны гэта арабы і бэрбэры. Уздоўж Сэнэгалу жывуць мурынскія плямёны. Асноўная рэлігія краіны — гэта іслам. Натуральны прырост насельніцтва складае 32,1‰ (2003); у паўночнай і ўсходняй частках краіны насельніцтва сканцэнтравана ў некалькіх аазісах.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads