Збараж
места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збараж (па-ўкраінску: Збараж) — места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гнезьне. Адміністрацыйны цэнтар Збараскага раёну. Насельніцтва на 2025 год — 13 900 чал.
Знаходзіцца за 22 км ад Тарнопалю, каля аўтамабільнай дарогі Адэса — Берасьце. Чыгуначная станцыя на ліні Тарнопаль — Шапятоўка.
Remove ads
Гісторыя
- 1211: першы пісьмовы ўспамін, места Галіцка-Валынскага княства.
- сяр. XIV стагодзьдзя: у складзе Вялікага Княства Літоўскага[2].
- сяр. XV стагодзьдзя: уладаньне князя Васіля Нясьвіцкага, адна галіна роду якога назвалася Збараскімі.
- XV—XVII стагодзьдзі: неаднаразова цярпеў ад нападаў татараў і турак (у тым ліку ў 1483, калі крымскія татары зруйнавалі Збараж).
- 1565/66: у Крэменецкім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1583: у Збаражы было 284 будынкі.
- XVII—XVIII стагодзьдзі: у Збаражы дзейнічала славяна-руская школа, створаная мясцовым брацтвам.
- 1636: у валоданьні Я. Вішнявецкага.
- 1649: вытрымаў аблогу войскаў Б. Хмяльніцкага.
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Аўстрыі.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Тарнопальскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе УССР.
Remove ads
Насельніцтва
- XVI стагодзьдзе: 1583 — 1420 чал.[2]
- XIX стагодзьдзе: 1890 — 8785 чал., у тым ліку 2995 рыма-каталікоў, 2161 грэка-каталік, 3632 юдаісты.[3][4]
- XX стагодзьдзе: 1991 — 14,1 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 13 053 чал.
Эканоміка
Заводы: «Квантар», цукровы, тарны і іншыя.
Славутасьці

- Замак (1626—1631)
- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1626), заснаваны Ю. Збараскім
- Сынагога (1537)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (1600)
Месты-сябры
Асобы
- Пятро Любовіч (1826—1869) — украінскі кампазытар
- Сьцяпан Тамасевіч (1859—1932) — галіцкі маляр і карыкатурыст
У мастацтве
Збараж згадваецца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Агнём і мячом», тамака ж здымаўся аднайменны фільм.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads