Збляны (Лідзкі раён)

вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Збляны (Лідзкі раён)
Remove ads

Збля́ны[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёману. Збляны ўваходзяць у склад Беліцкага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад гораду Ліды і за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Беліцы, злучана зь імі шашою.

Хуткія факты

Вёска Збляны вядома як традыцыйны цэнтар ручнога ткацтва.

Remove ads

Паходжаньне назвы

Назвы з канчаткам «-ны» характэрныя для гэтай мясцовасьці. У Лідзкім раёне 20 вёсак з канчаткам на «-ны»: Бакуны, Гурыны, Дзеўчуны, Дубчаны, Жырмуны, Зарачаны, Вялікія і Малыя Канюшаны, Лазяны, Мастаўляны, Мігуны, Мейлуны, Наркуны, Парачаны, Пецюны, Сіманы, Шаўдзіны, Эйтуны, Янаўляны і Збляны. Шмат такіх вёсак на Ашмяншчыне (Гальшаны, Жупраны, Баруны).

У нізіне каля вёскі была некалі дрыгва, якую тутэйшыя называлі «зыб». Верагодна ад гэтага і пайшла назва мястэчка — Збляны. Жыхарка вёскі Клаўдзія Лазарчук пра паходжаньне назвы згадвае: «Збаны рабілі — уся акруга езьдзіла купляць. А яшчэ пры маёй памяці сталі паліваць фарбамі. І сталі „збаны ляныя“ — выйшла Збляны»[2].

Remove ads

Гісторыя

У XV стагодзьдзі Збляны ўпершыню згадваюцца ў гістарычных крыніцах.

Насельніцтва

  • 2010 год — 68 жыхароў
  • 2004 год — 118 жыхароў, 68 двароў
  • 1999 год — 139 жыхароў

Помнікі

  • Пакроўская царква (пач. ХХ ст.)
  • Стаянкі каменнага веку ў ваколіцах вёскі на беразе Нёмана
  • Селішча І тыс. н. э. на беразе Нёмана

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads