Вольга Самусік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Самусік
Remove ads

Во́льга Саму́сік (7 студзеня 1985, Менск — 7 сьнежня 2010, Менск) — беларуская сьпявачка і журналіст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Вакалістка гуртоў žygimont VAZA і Tarpach[4], узноўленага Hasta La Fillsta[5]. На «Рок-каранацыі-2007» — рок-князёўна году[6]. Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фэстывалі «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[7].

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 2008 годзе[8]. Зь вясны 2004 году працавала ў «Музыкальной газете», таксама супрацоўнічала з «Народнай Воляю», «БДГ», «Беларускаю маладзёжнаю». У 2007—2008 годах працавала журналісткаю на «Новым радыё(be)», вяла перадачу «Антыпоп»[9][10]. Пасьля заканчэньня вучобы ў 2008 годзе была разьмеркавана ў газэту «СБ. Беларусь сегодня»[11].

Памерла ў 25-гадовым узросьце ад панкрэатыту[12].

Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у сьнежні 2011 году. Падчас імрэзы на сцэну менскага клюбу «Loft» выйшлі Аляксандар Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч(be) і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандар Памідораў(be), Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік[13].

Remove ads

Ацэнкі

У справаздаччы са зборнага канцэрту з удзелам гурта «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайту «LiveSound.by(be)», адзначала харэаграфію й вакальныя здольнасьці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[14].

Алег Клміаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя й клясныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA»[15]. Гітарыст «Tarpach» Зьміцер Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобаю, здольнай шмат на што»[15]. Пра «зьяву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энэргію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкаю»[15]. Лявону Вольскаму па сумесным праектам сьпявачка запомнілася сваёй адказнасьцю й прафэсійнасьцю[15].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads