Іржы Коларж

чэскі паэт, пісьменьнік, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Іржы Коларж
Remove ads

Іржы Коларж (па-чэску: Jiří Kolář, 24 верасьня 1914, Процівін8 лістапада 2002, Прага) — чэскі паэт, пісьменьнік і мастак.

Remove ads

Жыцьцё і творчасьць

Іржы Коларж значную частку свайго жыцьця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучаньне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславаччыны, зь якой пасьля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зьняволеньні. У 1977 Коларж падпісвае Хартыю 77. Зьехаўшы неўзабаве пасьля гэтага на навучаньне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца францускага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднаньня паэтаў і мастакоў «Група 42», быў чальцом саюза мастакоў Чэхаславаччыны Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі зьяўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго пэрсанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам Іржы Коларжа зьяўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя вершы зборніка «Печань Прамэтэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не зьвязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.

Іржы Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасьці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмэна, Э. Лі Мастэрса.

Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads