Кавалёў Рог
пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кавалёў Рог[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Чачора. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 42 чал. (2004). Знаходзіцца за 1 км на захад ад места Чачэрск, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 66 км ад Гомелю. На захад мэліярацыйны канал.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1926 годзе ў Аторскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1926 — 22 двары, 105 жыхароў; 1959 — 169 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 24 гаспадаркі, 42 жыхары[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads