Кавалі (Ліпнішкаўскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кавалі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 31 рэвіская душа, у складзе маёнтка Трыпля-Янкоўшчызна, які належаў Янкоўскаму. У 1866 г. 10 двароў, у 1897 г. 15 двароў, 98 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 106 жыхароў, якія мелі 120 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 123 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (50 двароў, 213 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.
У 1952 г. арганізаваны калгас «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 70 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 13 чалавек — 9 двароў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads