Казакі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казакі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Казакі ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 29 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 31 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2013 год — 5 жыхароў, 3 двары[1].
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 66 дзесяцін[4]. Паводле перапісу 1897 року 67 жыхароў, 8 двароў. У пачатку XX стагодзьдзя 79 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 109 жыхароў, 18 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 64 жыхары (перапіс); 1999 год — 12 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 8 жыхароў, 5 гаспадарак; 2005 год — 8 жыхароў, 5 гаспадарак; 2010 год — 6 жыхароў; 2013 год — 5 жыхароў, 3 двары[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads