Казлы (Барысаўскі раён)

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казлы́[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад Зачысьця, за 10 км на поўнач ад Лошніцы, 38 км на паўночны ўсход ад Барысава, 110 км ад Менска[1]. Казлы ўваходзяць у склад Прыгараднага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Пакуль існавала вёска Казлы I (Казлы), якая знаходзілася за два кілямэтры на поўдзень ад вёскі Зачысьце, вёска мела назву Казлы II.

Гісторыя

У 1885 годзе засьценак у Зачысцкай воласьці Барысаўскага павета Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году ва ўладаньні казённага ведамства, мела 7 двароў. У 1917 годзе падзялялася на вёску, у якой было 19 гаспадарак і хутар з 8 гаспадаркамі. У 1918 годзе акупаваная Нямеччынай. Ад 1918 году да 1920 году — пад уладай Польшчы. У жніўні 1920 году ўсталяваная савецкая ўлада. 5 студзеня 1919 года адкрытая школа, у якой у 1920 годзе вучыліся 32 вучні. 20 жніўня 1924 году ўвайшла ў склад Зачысцкага сельсавету Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году паказаў, што ў вёсцы было 25 гаспадарак, у засьценку 11 гаспадарак. Пад час Другой Сусьветнай вайны да 1 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. Пасьля вайны існавалі дзьве вёскі — Казлы I і Казлы II[4] (былы засьценак), якія ў 1976 годзе былі аб’яднаныя. У 1988 годзе налічвала 23 дамы. Адпаведна рашэньню Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2016 году перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[5].

Remove ads

Пляніроўка

Адзіная вуліца арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудавана двухбакова, няшчыльна, драўлянымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

  • 1897 год — 52 жыхары[1]
  • 1917 год — 130 жыхароў (вёска), 56 жыхароў (хутар)[1]
  • 1926 год (перапіс) — 143 жыхары (вёска), 59 жыхароў (засьценак)[1]
  • 1988 год — 49 жыхароў[1]
  • 1999 год — 36 чалавек
  • 2010 год — 10 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads