Казімер Міхал Коцел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімер-Міхал Коцел гербу «Пэлікан» (па-польску: Kazimierz Michał; 15 жніўня 1767, Беніца — 22 сакавіка 1813, Юзафполь, пахаваны ў Беніцы) — вялікалітоўскі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр, генэрал войскаў Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Сын генэрала Тадэвуша Коцела і Ганны з Тышкевічаў, дачкі Юзэфа Бэнэдыкта Тышкевіча. Брат — Юзэф, сястра — Барбара (у шлюбе за Андрэем Абрамовічам). Меў ва ўласнасьці Беніцу, Язна, Дубнік, а пасьля сьмерці брата Юзафа ў 1810 годзе — Гарадзілава й Узбалаць. Афіцэр народнай кавалерыі літоўскай. З 1786 году каралеўскі камэргер. Камісар парадковай цывільна-вайсковай камісыі Віленскага ваяводзтва Ашмянскага павету Ашмянскай рэпартыцыі ў Ашмянах у 1790 годзе[1]. Прымаў удзел у вайне Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году як ротмістр 28-й харугві ў 2-й брыгадзе народнай кавалерыі (пінскай). Узначальваў Грамадзянскі ваенны камітэт у Ашмянах. Падчас паўстаньня 1794 году быў прызначаны на пасаду генэрала — арганізатара паўстаньня ў Ашмянскім павеце. У 1794 г. віленская Таемная дэпутацыя папракнула Казіміра Коцела за млявасьць і адсутнасьць руплівасьці падчас паўстаньня. Далейшая дзейнасьць невядома. Пахаваны ў Беніцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads